каро́ста

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. каро́ста
Р. каро́сты
Д. каро́сце
В. каро́сту
Т. каро́стай
каро́стаю
М. каро́сце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

каро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца моцным свербам.

|| прым. каро́ставы, -ая, -ае.

Кароставы клешч — паразіт жывёльнага паходжання, які з’яўляецца ўзбуджальнікам каросты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́ста ж. коро́ста; чесо́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца гнойнай высыпкай і моцным свербам. Заразіцца каростай. // Гнойныя струны пры гэтым захворванні. Конь у каросце.

2. перан.; чаго або якая. Прыкры адбітак, след якіх‑н. уздзеянняў, звычаяў. Індывідуалістычная кароста. □ Але людзі — не ан[ё]лы, не з усіх удалося саскрэбці каросту мінулага. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ста

т. 8, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каро́ста ж мед Krätze f -; Schorf m -(e)s, -e, Grind m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каро́ста1кароста (хвароба)’ (ТСБМ, Шат., Мядзв., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Федар. VI), укр. короста, рус. короста, ст.-слав. краста, балг. краста, макед. краста, серб.-харв. кра̏ста, славен. krásta. Агульнае значэнне ’кароста, парша, струпы’. Звяртае на сябе ўвагу ірл. carrach ’пакрыты струпамі, паршой’. У ірл. лексеме лёгка выдзяляецца суфікс ‑ach, а carr < *kars — ’скурная хвароба’, якое мае рэгулярныя славянскія адпаведнікі, яны ўзводзяцца да прасл. sъrx — (бел. шаршыць, рус. шершавый, чэш. srchý і балт.: літ. šiurkštùs ’грубы, шурпаты’, pašiùrti ’станавіцца грубым, шурпатым’). Параўнанне кельт. і слав. форм прыводзіць да неабходнасці рэканструяваць *k̑ors/*k̑ṛs. Гэта паказвае, што прасл. korsta адлюстроўвае кельцкую фанетыку і семантыку і з’яўляецца, такім чынам, лексічным пранікненнем (Мартынаў, Язык, 42).

Каро́ста2 ’кастрыца’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.; Сцяц., зэльв.; Шатал., Бір. Пр.), укр. короста ’тс’, польск. krosta ’кастрыца, якая аддзяляецца пры часанні канапель’. Існуе тэндэнцыя змешваць кароста1 і кароста2 (гл. Трубачоў, Эт. сл. 2, 93–95), але кароста2 мае іншыя паралелі і перш за ўсё балтыйскія, чаго нельга сказаць пра кароста1: літ. karšti ’часаць лён, каноплі і інш.’ Відавочна, частка гэтых паралелей кантамінавалася з прасл. kostra (параўн. ст.-рус. костра ’грубая кара льну і канапель, якая застаецца пасля іх часання’, і серб.-харв. ко̏стрина ’кастрыца, адходы пры апрацоўцы льну’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scabies [ˈskeɪbi:z] n. med. каро́ста

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чесо́тка мед. каро́ста, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коро́ста прям., перен. каро́ста, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)