каро́бачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каро́бачны каро́бачная каро́бачнае каро́бачныя
Р. каро́бачнага каро́бачнай
каро́бачнае
каро́бачнага каро́бачных
Д. каро́бачнаму каро́бачнай каро́бачнаму каро́бачным
В. каро́бачны (неадуш.)
каро́бачнага (адуш.)
каро́бачную каро́бачнае каро́бачныя (неадуш.)
каро́бачных (адуш.)
Т. каро́бачным каро́бачнай
каро́бачнаю
каро́бачным каро́бачнымі
М. каро́бачным каро́бачнай каро́бачным каро́бачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каро́бачны коро́бочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́бачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каробкі. Каробачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.

К. пячэння.

2. Каркас будынка.

К. дзевяціпавярховага дома.

○

Каробка хуткасцей — у розных машын: механізм для змены хуткасці і напрамку руху.

Чарапная каробка — тое, што і чэрап (у 1 знач.).

|| памянш. каро́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. каро́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коро́бочный скры́начны; каро́бачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СВЕТЛАГО́РСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-КАРДО́ННЫ КАМБІНА́Т Пабудаваны ў г. Светлагорск Гомельскай вобл. ў 1968

(1-я чарга па выпуску гафрыраванага кардону і вырабу з яго тары). У складзе камбіната паступова ўведзены ў эксплуатацыю: з-д бісульфітнай цэлюлозы на магніевай аснове, кардонна-папяровая ф-ка, ф-ка фільтравальнага кардону для харч. вадкасцей, вытв-сці — суцэльнага склеенага кардону, папяровых мяшкоў, папяровых сотаў і вырабаў з іх. З 1993 — адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (2001): 2-, 3-, 5- і 8-слойны гафракардон і скрынкі з яго розных памераў і канфігурацый; кардон каробачны склеены, кардон для фільтрацыі харч. вадкасцей (сокаў, віна, каньяку, шампанскага, піва і інш.),

папяровыя мяшкі, пакеты, шпагат, соты і вырабы з іх.

т. 14, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)