КАРНУЭ́ЛЬСКІЯ КУ́РЫ, корнішы,

парода курэй мяснога кірунку прадукцыйнасці. Выведзена ў Вялікабрытаніі (графства Корнуал) у 19 ст. скрыжаваннем мясц. байцовых курэй старой англ. пароды, пароды азіль і малайскіх. Выкарыстоўваюць у гібрыдызацыі з курамі інш. мясных і мяса-яечных парод для атрымання помесных куранят-бройлераў, якіх гадуюць на мяса. На Беларусі племянная работа з корнішамі вядзецца на племптушказаводзе «Слуцкі» Мінскай вобл.

Тулава масіўнае, з шырокімі грудзямі і плячамі, звужаецца да хваста. Галава кароткая, шырокая, з кароткай дзюбай і стручкападобным грэбенем. Ногі тоўстыя, сярэдняй даўж., шырока расстаўлены. Хвост кароткі, звіслы. Апярэнне бліскучае, часцей белае, трапляецца таксама цёмнае, чырв., палевае. Жывая маса дарослых пеўняў 4,5—5 кг, курэй 3—3,5 кг. Яйцаноскасць 110—130 і больш яец за год.

М.​Ц.​Гарачка.

Карнуэльскія куры.

т. 8, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карнуэ́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карнуэ́льскі карнуэ́льская карнуэ́льскае карнуэ́льскія
Р. карнуэ́льскага карнуэ́льскай
карнуэ́льскае
карнуэ́льскага карнуэ́льскіх
Д. карнуэ́льскаму карнуэ́льскай карнуэ́льскаму карнуэ́льскім
В. карнуэ́льскі (неадуш.)
карнуэ́льскага (адуш.)
карнуэ́льскую карнуэ́льскае карнуэ́льскія (неадуш.)
карнуэ́льскіх (адуш.)
Т. карнуэ́льскім карнуэ́льскай
карнуэ́льскаю
карнуэ́льскім карнуэ́льскімі
М. карнуэ́льскім карнуэ́льскай карнуэ́льскім карнуэ́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КО́РНІШЫ,

гл. Карнуэльскія куры.

т. 8, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)