кардыястымуля́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кардыястымуля́тар кардыястымуля́тары
Р. кардыястымуля́тара кардыястымуля́тараў
Д. кардыястымуля́тару кардыястымуля́тарам
В. кардыястымуля́тар кардыястымуля́тары
Т. кардыястымуля́тарам кардыястымуля́тарамі
М. кардыястымуля́тары кардыястымуля́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кардыя...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да сэрца, напр.: кардыяграфія, кардыясклероз, кардыяспазм, кардыястымулятар;

2) які мае адносіны да кардыялогіі, напр.: кардыянеўралагічны, кардыяцэнтр, кардыяхірургія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СІНХРАНІЗА́ЦЫЯ ВАГА́ННЯЎ,

устанаўленне і падтрыманне рэжыму ваганняў дзвюх ці больш вагальных сістэм, пры якім іх частоты роўныя ці кратныя адна адной. Напр., С.в. адбываецца ў звязанай сістэме з 2 аўтавагальных сістэм з блізкімі частотамі — абедзве сістэмы вагаюцца з аднолькавай частатой.

Аўтагенератары, генератары пераменнага току, сінхронныя рухавікі і інш. нелінейныя сістэмы ў выніку С.в. уваходзяць у сінхронны рэжым і ўстойліва працуюць у межах вызначанай паласы частот, некалькі эл. генератараў могуць працаваць на агульную эл. сетку, некалькі радыёперадатчыкаў — на агульную антэну і інш. На С.в. заснавана работа памнажальнікаў і дзялільнікаў частаты і інш. С.в. выкарыстоўваецца і ў медыцыне, напр., пры парушэннях рытму работы сэрца хворым ужыўляюць электронны сінхранізатар сардэчнага рытму — кардыястымулятар.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)