Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кардыялагі́чны кардиологи́ческий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кардыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лячэння сардэчных хвароб. Кардыялагічны санаторый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кардыяло́гія, -і, ж.
Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі сардэчна-сасудзістай сістэмы і іх лячэннем.
|| прым.кардыялагі́чны, -ая, -ае.
К. цэнтр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кардиологи́ческийкардыялагі́чны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КІСЛАВО́ДСК,
горад у Расіі, у Стаўрапольскім краі, у перадгор’ях В. Каўказа на выш. 720—1060 м, бальнеакліматычны курорт у групе Каўказскіх Мінеральных Вод. Гал. прыродныя лек. фактары — мінер. крыніцы (нарзаны), клімат, глеевыя гразі. Асн. профіль — кардыялагічны; лечаць таксама хваробы органаў дыхання, нервовыя, абмену рэчываў, у т. л. ў дзяцей і падлеткаў. Узнік з ваеннага ўмацавання і станіцы (засн. ў 1803), горад з 1830. 124,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы харчасмакавай (у т. л.з-д па разліве мінер. вады «Нарзан»), лёгкай, мэблевай прам-сці. Санаторыі, пансіянаты, турбаза. Маст. музей М.А.Ярашэнкі, Лермантаўскія мясціны, помнікі прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАМБУ́ЛЬСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Турцыі. Засн. ў 1453 (паводле інш. звестак у 1321) у г. Стамбул як мусульм. вышэйшая школа. З 1846 ун-т; першая свецкая ВНУ у Турцыі. Ун-т некалькі разоў быў закрыты. У 2001/02 навуч.г. ў С.у. 25 374 студэнты, у т. л. 1928 замежных; 4812 выкладчыкаў; ф-ты: мед.; мед. імя Джэрахпашы; стаматалагічны; вет.; пед. імя Хасана Алі Юджэл; юрыд.; багаслоўскі; прыродазнаўчых навук; фармацэўтычны; сувязі; паліт. навук; лесаводства; л-ры; эканам.; кіравання гаспадараннем; інжынерны; воднай гаспадаркі. У складзе ун-та аддзяленні (інфармацыі; мастацтваў; фізкультуры і спорту; па вывучэнні турэцкай мовы, замежных моў), вышэйшыя школы (кансерваторыя; аховы здароўя Бакыркой, Шышлі; мед. сясцёр; мед. абслугоўвання; фізіятэрапіі і рэабілітацыі; грамадскіх навук; тэхн. навук; права; фізкультуры і спорту; транспарту; кіравання лесагаспадаркай), ін-ты (кардыялагічны; дзіцячага здароўя; туберкулёзу і захворванняў лёгкіх; неўралогіі; эксперыментальнай медыцыны; суд. медыцыны; анкалагічны; грамадскіх навук; прыродазнаўчых навук; аховы здароўя; марскіх навук і кіравання; прынцыпаў Атацюрка і гісторыі рэвалюцыі; кіравання эканомікай; еўраазіяцкай археалогіі; бухгалтэрыі); цэнтры даследавання (дэрматалогіі; малекулярнай анкалогіі і гемапаталогіі; медыцыны Джэрахпашы, выкарыстання медыцыны; выкарыстання нар. медыцыны; гепатапанкрэаталагічных хвароб; традыц. лекавых сродкаў; лекаў з раслін; выкарыстання генетыкі; біятэхнікі і генетычнага інжынерынгу; праблем навакольнага асяроддзя; беспрытульных дзяцей; выкарыстання камп’ютэрных навук; жаночых праблем; еўрапейскай супольнасці; лінгвістычны; правоў чалавека; прыродных багаццяў; абсерваторыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЯЛОГІЯ
Станаўленне кардыялогіі як навукі на Беларусі абумоўлена пашыранасцю хвароб сістэмы кровазвароту. Навук. даследаванні ў галіне кардыялогіі сталі асновай для стварэння Бел.навук. кардыялагічнага таварыства ў Віцебску (1964), ля вытокаў якога стаялі А.Дз.Адэнскі, Г.Х.Даўгяла, І.Дз.Мішэнін, Г.І.Сідарэнка (старшыня), Б.І.Трусевіч. З 1970 адкрываліся спецыялізаваныя кардыялагічныя і кардыярэўматалагічныя аддзяленні і кабінеты, стваралася паэтапная сістэма лячэння хворых на інфаркт міякарда. У 1977 адкрыты Бел.НДІ кардыялогіі (яго першы дырэктар — Сідарэнка, з 1993 — М.А.Манак). У 1978 у Ін-це створана лабараторыя сардэчна-сасудзістай хірургіі, пазней — адпаведны аддзел (заг. Ю.П.Астроўскі, У.П.Крылоў, А.М.Саўчанка, А.У.Шот). У Ін-це распрацаваны метады ранняга выяўлення ішэмічнай хваробы сэрца (ІХС), аб’ектыўныя метады дыферэнцыяльнага выбару лячэння ІХС (Манак); схемы індывідуалізаванага лячэння інфаркту міякарда ў неадкладных сітуацыях і метады абмежавання пашкоджання мышцы сэрца (Л.З.Паланецкі); серыя прылад — электракардыёграфаў, кардыярэгістратараў і мікрааналізатараў ЭКГ (кіраўнік Сідарэнка) і інш. У пач. 1980-х г. адкрыты гар. і абласныя кардыялагічныя дыспансеры ў Віцебску, Гродне, Мінску, Магілёве, Брэсце, Гомелі. У 1991 Мінскі абл.кардыялагічны дыспансер пераўтвораны ў кардыялагічнае дыспансернае паліклінічнае аддзяленне Мінскай абл. бальніцы. Праводзілася актыўная работа па стварэнні і развіцці паэтапнай сістэмы рэабілітацыі хворых, што перанеслі востры інфаркт міякарда. Аддзяленні рэабілітацыі адпаведнага кірунку функцыянуюць у санаторыях «Крыніца», «Лётцы», «Буг», «Сонечны», «Рось»; у 2002 у санаторыі «Аксакаўшчына» адкрыта аддзяленне рэабілітацыі хворых, што перанеслі аперацыі на сэрцы і сасудах. Працуе дзіцячы кардыяхірургічны цэнтр на базе 1-й клінічнай бальніцы Мінска, аддзяленне кардыяхірургіі ў Гомельскім абл. кардыялагічным дыспансеры. За распрацоўку і ўкараненне ў практыку шэрагу кардыялагічных прыбораў і праграмна-тэхнічных комплексаў супрацоўнікі Бел.НДІ кардыялогіі А.П.Вараб’ёў, В.В.Мірончык, Я.Г.Нікіцін, Паланецкі, Сідарэнка, А.У.Фралоў адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі 1996. За стварэнне штучнага клапана сэрца «Планікс» Дзярж. прэмія Беларусі ў 1996 прысуджана Астроўскаму. У 2001 на базе Бел.НДІ кардыялогіі і 4-й клінічнай бальніцы Мінска створаны Рэсп. навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» (РНПЦК), які займаецца навук., клінічнай, педагагічнай і арганізацыйна-метадычнай дзейнасцю. Асноўныя кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых на ІХС і артэрыяльную гіпертанію; распрацоўка і ўдасканаленне новых тэхналогій хірургічнага лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў як ва ўмовах штучнага кровазвароту, так і на працуючым сэрцы; удасканаленне арганізацыі і кіравання кардыялагічнай службай Беларусі, распрацоўка аўтаматызаваных праграмна-тэхнічных сродкаў і прыбораў для выяўлення ІХС, артэрыяльнай гіпертаніі і інш. Даследаванні па кардыялогіі вядуцца таксама ў мед. ун-тах Мінска, Віцебска, Гродна, Гомеля, у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дзе ў 1978 адкрыта кафедра кардыялогіі (У.В.Гарбачоў, А.Г.Мрочак). Вядучыя спецыялісты ў галіне кардыялогіі: В.М.Альхімовіч, Астроўскі, Я.В.Бардзін, М.Ф.Волкаў, Гарбачоў, Даўгяла, Э.І.Збароўскі, У.І.Казлоўскі, Крылоў, У.А.Лаліні, М.А.Ліс, Манак, Мрочак, Паланецкі, Сідарэнка, В.А.Янушка.
Літ.:
Сидоренко Г.И. Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994;