карвала́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карвала́нт карвала́нты
Р. карвала́нта карвала́нтаў
Д. карвала́нту карвала́нтам
В. карвала́нт карвала́нты
Т. карвала́нтам карвала́нтамі
М. карвала́нце карвала́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАРВАЛА́НТ (ад франц. corps корпус, асобны атрад + volant лятучы),

вайсковае злучэнне, аснову якога складала конніца, а таксама пяхота і лёгкая артылерыя. Прызначаўся гал. чынам для дзеянняў у тыле праціўніка, перахопу яго камунікацый, удараў у флангі баявых парадкаў і для праследавання. Шырока выкарыстоўваўся ў войсках 18—19 ст. У Расіі створаны Пятром I у 1701. Паспяхова дзейнічаў у час Паўночнай вайны 1700—21, вызначыўся ў бітве пад Лясной 1708.

т. 8, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карвала́нт

(фр. corps volant = лятучы корпус)

гіст. рухомае вайсковае злучэнне з конніцы, пяхоты, якая перавозілася на конях, і лёгкай артылерыі для нападу на варожыя тылы і камунікацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)