ДЗЯРНО́ВА-КАРБАНА́ТНЫЯ ГЛЕ́БЫ,

тып глеб, што фарміруюцца ў месцах выхаду на паверхню карбанатных парод (вапнякоў, даламітаў, мелу і інш.) пры нармальным увільгатненні пад травяністай расліннасцю. У залежнасці ад ступені выяўлення працэсаў вышчалочвання і ападзольвання Дз.-к.г. падзяляюць на 3 падтыпы: тыповыя Дз.-к.г., вышчалачаныя. ападзоленыя, якія ўключаюць вял. колькасць родаў, відаў і разнавіднасцей. Пашыраны невял. ўчасткамі ў еўрап. ч. Расіі, на Д. Усходзе. На Беларусі найб. трапляюцца ў Магілёўскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Высокаўрадлівыя, маюць 5—9% гумусу, інтэнсіўна асвойваюцца пад ворыва. Прыдатныя для вырошчвання патрабавальных да глебавых умоў с.-г. культур (цукр. буракі, пшаніца, ячмень, люцэрна і інш.). Урадлівасць Дз.-к.г. павышаюць мінер. (пераважна калійнымі, марганцавымі і борнымі) угнаеннямі.

М.І.Смяян.

т. 6, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРНО́ВА-КАРБАНА́ТНЫЯ ЗАБАЛО́ЧАНЫЯ І ГЛЕ́БЫ тып глеб, што фарміруюцца пад лугавой расліннасцю ў месцах з неглыбокім ад паверхні заляганнем карбанатных парод у выніку ўзаемадзеяння дзярновага і балотнага глебаўтваральных працэсаў. У залежнасці ад ступені забалочанасці вылучаюць слабаглеяватыя, глеяватыя і глеевыя падтыпы. Глебы характарызуюцца вял. колькасцю гумусу і наяўнасцю дробнакамякаватай структуры, аднак у іх мала фосфару і калію. На Беларусі найб. пашыраны ў Брэсцкай і Віцебскай абл., дзе трапляюцца ў комплексе з дзярнова-глеевымі. Выкарыстоўваюцца пераважна пад лугавыя ўгоддзі. Пры выкарыстанні пад ворыва патрабуюць асушальнай меліярацыі, якая павышае іх урадлівасць у 2 разы.

М.І.Смяян.

т. 6, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карбана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карбана́тны карбана́тная карбана́тнае карбана́тныя
Р. карбана́тнага карбана́тнай
карбана́тнае
карбана́тнага карбана́тных
Д. карбана́тнаму карбана́тнай карбана́тнаму карбана́тным
В. карбана́тны (неадуш.)
карбана́тнага (адуш.)
карбана́тную карбана́тнае карбана́тныя (неадуш.)
карбана́тных (адуш.)
Т. карбана́тным карбана́тнай
карбана́тнаю
карбана́тным карбана́тнымі
М. карбана́тным карбана́тнай карбана́тным карбана́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карбана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе карбанат (у 1 знач.). Карбанатныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́кісна-карбана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́кісна-карбана́тны во́кісна-карбана́тная во́кісна-карбана́тнае во́кісна-карбана́тныя
Р. во́кісна-карбана́тнага во́кісна-карбана́тнай
во́кісна-карбана́тнае
во́кісна-карбана́тнага во́кісна-карбана́тных
Д. во́кісна-карбана́тнаму во́кісна-карбана́тнай во́кісна-карбана́тнаму во́кісна-карбана́тным
В. во́кісна-карбана́тны (неадуш.)
во́кісна-карбана́тнага (адуш.)
во́кісна-карбана́тную во́кісна-карбана́тнае во́кісна-карбана́тныя (неадуш.)
во́кісна-карбана́тных (адуш.)
Т. во́кісна-карбана́тным во́кісна-карбана́тнай
во́кісна-карбана́тнаю
во́кісна-карбана́тным во́кісна-карбана́тнымі
М. во́кісна-карбана́тным во́кісна-карбана́тнай во́кісна-карбана́тным во́кісна-карбана́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глі́ніста-карбана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глі́ніста-карбана́тны глі́ніста-карбана́тная глі́ніста-карбана́тнае глі́ніста-карбана́тныя
Р. глі́ніста-карбана́тнага глі́ніста-карбана́тнай
глі́ніста-карбана́тнае
глі́ніста-карбана́тнага глі́ніста-карбана́тных
Д. глі́ніста-карбана́тнаму глі́ніста-карбана́тнай глі́ніста-карбана́тнаму глі́ніста-карбана́тным
В. глі́ніста-карбана́тны (неадуш.)
глі́ніста-карбана́тнага (адуш.)
глі́ніста-карбана́тную глі́ніста-карбана́тнае глі́ніста-карбана́тныя (неадуш.)
глі́ніста-карбана́тных (адуш.)
Т. глі́ніста-карбана́тным глі́ніста-карбана́тнай
глі́ніста-карбана́тнаю
глі́ніста-карбана́тным глі́ніста-карбана́тнымі
М. глі́ніста-карбана́тным глі́ніста-карбана́тнай глі́ніста-карбана́тным глі́ніста-карбана́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзярно́ва-карбана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзярно́ва-карбана́тны дзярно́ва-карбана́тная дзярно́ва-карбана́тнае дзярно́ва-карбана́тныя
Р. дзярно́ва-карбана́тнага дзярно́ва-карбана́тнай
дзярно́ва-карбана́тнае
дзярно́ва-карбана́тнага дзярно́ва-карбана́тных
Д. дзярно́ва-карбана́тнаму дзярно́ва-карбана́тнай дзярно́ва-карбана́тнаму дзярно́ва-карбана́тным
В. дзярно́ва-карбана́тны (неадуш.)
дзярно́ва-карбана́тнага (адуш.)
дзярно́ва-карбана́тную дзярно́ва-карбана́тнае дзярно́ва-карбана́тныя (неадуш.)
дзярно́ва-карбана́тных (адуш.)
Т. дзярно́ва-карбана́тным дзярно́ва-карбана́тнай
дзярно́ва-карбана́тнаю
дзярно́ва-карбана́тным дзярно́ва-карбана́тнымі
М. дзярно́ва-карбана́тным дзярно́ва-карбана́тнай дзярно́ва-карбана́тным дзярно́ва-карбана́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пясча́на-карбана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пясча́на-карбана́тны пясча́на-карбана́тная пясча́на-карбана́тнае пясча́на-карбана́тныя
Р. пясча́на-карбана́тнага пясча́на-карбана́тнай
пясча́на-карбана́тнае
пясча́на-карбана́тнага пясча́на-карбана́тных
Д. пясча́на-карбана́тнаму пясча́на-карбана́тнай пясча́на-карбана́тнаму пясча́на-карбана́тным
В. пясча́на-карбана́тны (неадуш.)
пясча́на-карбана́тнага (адуш.)
пясча́на-карбана́тную пясча́на-карбана́тнае пясча́на-карбана́тныя (неадуш.)
пясча́на-карбана́тных (адуш.)
Т. пясча́на-карбана́тным пясча́на-карбана́тнай
пясча́на-карбана́тнаю
пясча́на-карбана́тным пясча́на-карбана́тнымі
М. пясча́на-карбана́тным пясча́на-карбана́тнай пясча́на-карбана́тным пясча́на-карбана́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэрыге́нна-карбана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэрыге́нна-карбана́тны тэрыге́нна-карбана́тная тэрыге́нна-карбана́тнае тэрыге́нна-карбана́тныя
Р. тэрыге́нна-карбана́тнага тэрыге́нна-карбана́тнай
тэрыге́нна-карбана́тнае
тэрыге́нна-карбана́тнага тэрыге́нна-карбана́тных
Д. тэрыге́нна-карбана́тнаму тэрыге́нна-карбана́тнай тэрыге́нна-карбана́тнаму тэрыге́нна-карбана́тным
В. тэрыге́нна-карбана́тны (неадуш.)
тэрыге́нна-карбана́тнага (адуш.)
тэрыге́нна-карбана́тную тэрыге́нна-карбана́тнае тэрыге́нна-карбана́тныя (неадуш.)
тэрыге́нна-карбана́тных (адуш.)
Т. тэрыге́нна-карбана́тным тэрыге́нна-карбана́тнай
тэрыге́нна-карбана́тнаю
тэрыге́нна-карбана́тным тэрыге́нна-карбана́тнымі
М. тэрыге́нна-карбана́тным тэрыге́нна-карбана́тнай тэрыге́нна-карбана́тным тэрыге́нна-карбана́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НІ́КАПАЛЬСКІ МАРГАНЦАВАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН,

буйнейшы басейн марганцавых руд на Пд Украіны. Пл. больш за 5 тыс. км². Адкрыты ў 1883, распрацоўваецца з 1886. Марганцаносная алігацэнавая фармацыя з прамысл. пластамі руд (з сярэдняй магутнасцю каля 2 м) гарыз. залягання, цягнецца ўздоўж паўд. схілу Украінскага шчыта, даўж. 250 км, шыр. да 25 км. Руды: аксідныя (сярэдняя колькасць марганцу 27,8%), аксідна-карбанатныя (25%) і карбанатныя (22%). Агульныя запасы каля 2,5 млрд. т. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Нікапаль.

т. 11, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)