каротка... (а таксама каратка...) Першая састаўная частка складаных слоў са знач. кароткі, напр.: кароткаметражны, кароткачасовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каратка... (гл. каротка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «каротка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: каратканогі, караткахвалевы, караткаполы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каратка... (гл. каротка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «каротка...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: каратканогі, караткахвосты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каротка... (а таксама каратка...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «кароткі», напрыклад: кароткачасовы, кароткаметражны, кароткагаловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫ́ЖЛЫ,

група парод паляўнічых сабак. Паходзяць ад стараж. сабак Зах. і Паўд. Еўропы. Пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваюцца для палявання на балотную, стэпавую і палявую дзічыну, радзей на звера. Выжлаў падзяляюць на астраўных англ. (пойнтэр і сетэры — англ., ірландскі і шатландскі, або гардон) і кантынентальных (ням. каратка-, даўга- і цвердашэрсная выжла, чэшскі фаўсек, венгерская і вял. мюнстэрлендэрская выжла і інш.).

Мускулістыя і зграбныя сабакі, выш. ў карку 53—67 см, характэрны алюр — галоп.

Для кантынентальных парод найб. уласціва гнаць дзічыну па крывавым следзе ўголас. Масць разнастайная, у залежнасці ад пароды. Астраўных выжлаў трымаюць як дэкар.-пакаёвых.

т. 4, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)