Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каралёк, -лька́м., в разн. знач. королёк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каралёк, ‑лька, м.
1.Разм. Кароль невялікай манархічнай дзяржавы.
2. Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных з шаравата-зялёным пер’ем і аранжавым або жоўтым цемем.
3. Сорт апельсіна з чырвонай мякаццю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Чырвонагаловы каралёк 8/624—625 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Каралёк жоўтагаловы 3/33; 5/429; 12/46 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖОЎТАГАЛО́ВЫ КАРАЛЁК (Regulus regulus),
птушка сям. каральковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве пераважна ў яловых лясах. Увосень і зімой вандруе ў мяшаных і лісцевых насаджэннях. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Аселы і вандроўны від.
Самая маленькая птушка Беларусі, вядомая пад назвай «еўрап. калібры». Даўж цела 9—11 см, маса 5—7 г. Апярэнне мяккае, пушыстае. Спіна шаравата-зялёная, брушка светла-шэрае, хвост цёмна-буры, на крылах па 2 белыя палоскі, на галаве жаўтавата-аранжавы чубок з цёмнымі падоўжанымі палоскамі па баках. Гнёзды пераважна на елках. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі.