кара́кульскі, -ая, -ае.

У выразе: каракульская авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́кульскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кара́кульскі кара́кульская кара́кульскае кара́кульскія
Р. кара́кульскага кара́кульскай
кара́кульскае
кара́кульскага кара́кульскіх
Д. кара́кульскаму кара́кульскай кара́кульскаму кара́кульскім
В. кара́кульскі (неадуш.)
кара́кульскага (адуш.)
кара́кульскую кара́кульскае кара́кульскія (неадуш.)
кара́кульскіх (адуш.)
Т. кара́кульскім кара́кульскай
кара́кульскаю
кара́кульскім кара́кульскімі
М. кара́кульскім кара́кульскай кара́кульскім кара́кульскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кара́кульскі: ~ская аве́чка караку́льская овца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́кульскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: каракульская авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каракульскі аазіс 2/487

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КЫЗЫЛКУ́М

(цюрк. чырвоныя пяскі),

пясчаная пустыня ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, на тэр. Узбекістана, Казахстана і Туркменістана. Абмежавана на ПнЗ Аральскім м., на ПнУ р. Сырдар’я, на У адгор’ямі Цянь-Шаня і ПаміраАлая, на ПдЗ р. Амудар’я. Пл. 300 тыс. км2. З’яўляецца раўнінай з агульным нахілам на ПнЗ (выш. ад 300 м на ПдУ да 53 м на ПнЗ), мае замкнёныя ўпадзіны і ізаляваныя моцна расчлянёныя астанцовыя горы — Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (922 м) і інш., складзеныя з моцна дыслацыраваных і метамарфізаваных палеазойскіх сланцаў, рагавікоў, вапнякоў, гранітаў. Горы пустынныя з выраўнаванымі вяршынямі, скалістымі схіламі. Радовішчы карысных выкапняў: золата (Мурынтау), газ (Газлі). Раўнінныя ўчасткі складзены пераважна з кайназойскіх глін і пяскоў, шмат такыраў. Пераважную ч. пустыні займаюць градавыя паўзамацаваныя масівы пяскоў, трапляюцца барханы. К. размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустынь умеранага пояса, а на Пд — на пераходзе да субтрапічных пустынь. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. 0—-9 °C, ліп. 26—29 °C. Ападкаў 100—200 мм за год. Рэк няма, але знойдзены артэзіянскія басейны. Глебы шэра-бурыя, пясчаныя; ёсць саланчакі, саланцы. У раслінным покрыве пераважаюць эфемеры, саксаул, кандым, пясчаная акацыя, палын. Характэрныя прадстаўнікі жывёльнага свету: антылопа-джэйран, воўк, грызуны, паўзуны; саксаульная сойка, чубаты жаваранак, драфа. У межах К. — Каракульскі, Кызылкумскі, Бадай-Тугай і Варданзінскі запаведнікі. Паліўное земляробства, гадоўля коз і авечак.

т. 9, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)