капіба́ра
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
капіба́ра |
капіба́ры |
| Р. |
капіба́ры |
капіба́р |
| Д. |
капіба́ры |
капіба́рам |
| В. |
капіба́ру |
капіба́р |
| Т. |
капіба́рай капіба́раю |
капіба́рамі |
| М. |
капіба́ры |
капіба́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
капіба́ра ж., зоол. капиба́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАСВІ́НКА,
капібара (Hydrochoerus hydrochaeris), млекакормячае сям. вадасвінкавых атр. грызуноў. Пашырана ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Жыве на берагах вадаёмаў і на балотах у трапічных лясах.
Самы буйны з сучасных грызуноў — даўж. цела 100—130 см, выш. ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі. Вядзе паўводны спосаб жыцця, добра плавае і нырае. Жыве групамі. Раз у год нараджае 2—8 дзіцянят. Корміцца прыбярэжнай і воднай расліннасцю. Аб’ект промыслу (мяса, скура). Добра прыручаецца, ёсць спробы зрабіць свойскай. Колькасць скарачаецца.
т. 3, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)