капы́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.
Спатыкацца (пра каня).
|| зак. скапы́ціцца, -ціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капы́ціцца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
капы́ціцца |
капы́цяцца |
| Прошлы час |
| м. |
капы́ціўся |
капы́ціліся |
| ж. |
капы́цілася |
| н. |
капы́цілася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
капы́ціцца несов., разг. (о лошади) оступа́ться; спотыка́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
капы́ціцца, ‑ціцца; незак.
Разм. Спатыкацца (пра каня).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капы́ціцца ’быць упартым’, ’капрызнічаць, гарачыцца’ (Яўс.), ’спатыкацца (пра каня)’ (Нас., Шат.). Да капыта? Параўн. капыціцца ’спатыкацца (пра каня)’ (ТСБМ). Магчыма, таксама кантамінацыя з капырсціцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капы́жыцца ’фанабэрыцца’ (КЭС, лаг.), капызіцца ’капрызіць’ (Нас.). Кантамінацыя капыціцца (гл.) і капрызіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капы́за ’запальчывы чалавек’ (Яўс.). Кантамінацыя капыжыцца і капрыза (гл.). Параўн. капыціцца ’капрызіцца’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скапы́ціцца, ‑пычуся, ‑пыцішся, ‑пыціцца; зак.
Разм.
1. Зак. да капыціцца.
2. перан. Памыліцца, зрабіць што‑н. няправільна. — Мы от тут акурат і баяліся скапыціцца... Шынклер.
3. перан. Паваліцца, упасці. Шчэхула як стаяў, так і скапыціўся, грымнуўшыся на падлогу. Машара. // Захварэць, злегчы. — Бачыш, не ў пару скапыціўся, — сказаў.. [дзядзька Даніла], відаць, думаючы пра тое, што праз тыдзень-два трэба будзе пачынаць сяўбу. Асіпенка.
4. Памерці, згінуць. Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары. Якімовіч. І дзед злуецца ды гадае, Калі скапыцяцца паны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)