капцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).
Склад маёмасці ў вайсковай часці, а таксама на будоўлі, у цэху, гаражы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
капцё́рка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | мн. | 
	
	
		
			| Н. | капцё́рка | капцё́ркі | 
		
			| Р. | капцё́ркі | капцё́рак | 
		
			| Д. | капцё́рцы | капцё́ркам | 
		
			| В. | капцё́рку | капцё́ркі | 
		
			| Т. | капцё́ркай капцё́ркаю
 | капцё́ркамі | 
		
			| М. | капцё́рцы | капцё́рках | 
		
Крыніцы:
	
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
капцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Ротны або батальённы склад вайсковай амуніцыі і абмундзіравання. У ротнай капцёрцы стаяць мае боты, што зведалі добра далёкія маршы. Вялюгін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Капцёрка ’ротны або батальённы склад вайсковай амуніцыі, абмундзіравання’ (ТСБМ). З рус. каптёрка, якое ўтварылася са скарочанага слова каптена́рмус (< франц. capitaine des armes) пры дапамозе суфікса ‑ка (як, напрыклад, чыталка).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
каптёрка разг. капцёрка, -кі ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Ка́сцерка ’мяшок’ (Касп.). Тлумачэнне знаходзім у Даля: «Костерь ж. или костеря, костра, кострика, кострица, кострыга, костыга, костка, костица ж. Правильнее кастеря, кастрика «жесткая кора растений, годных для пряжи льна, конопли». Можна меркаваць, што касцерка ’мяшок’ — гэта ўтварэннесуфіксам -к(а) ад. бел. кастра ’кастрыца’, дзе суфікс выступае ў ролі ўтвараючага nomina attributiva і дзе нібы «аднаўляецца» ніколі тут не існаваўшы «ь». Гл. аб слове прасл. *kostra ў Трубамова, Эт. сл., 11, 158–160 (тут і аб складанасці рэканструкцыі). Першапачатковая семантыка слова — капцёрка «мяшок з канапель або льну — раслін, што даюць шмат кастры» (або «мяшок, зроблены з ільну або канапель, у якіх захавалася шмат кастры»).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)