Капцы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Капцы́
Р. Капцо́ў
Д. Капца́м
В. Капцы́
Т. Капца́мі
М. Капца́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капе́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капе́ц капцы́
Р. капца́ капцо́ў
Д. капцу́ капца́м
В. капе́ц капцы́
Т. капцо́м капца́мі
М. капцы́ капца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́пка ка́пкі
Р. ка́пкі ка́пак
Д. ка́пцы ка́пкам
В. ка́пку ка́пкі
Т. ка́пкай
ка́пкаю
ка́пкамі
М. ка́пцы ка́пках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паразрыва́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разрыць усё, многае.

П. капцы з бульбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капе́ц, -пца́, мн. -пцы́, -пцо́ў, м.

1. Месца для захавання на зіму агародніны.

К. бульбы.

2. Насып са слупам як межавы знак.

На мяжы лесу з полем стаялі капцы.

3. Насып, курган.

4. звычайна мн. Смерць, пагібель, канец (разм.).

Тут яму і капцы.

|| прым. капцо́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буртова́ть несов. буртава́ць, склада́ць у бурты́капцы́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капчы́ць ’абкопваць бульбу’ (Др.-Падб.). Да капцы (= рабіць капцы ’акучваць, абганяць бульбу’), капец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паабклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абкласці, аблажыць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Паабкладаць капцы саломай. Паабкладаць падаткам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буртова́ние ср. склада́нне ў бурты́капцы́); буртава́нне, -ння ср., бурто́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да граніцы (у 1 знач.). Гранічныя капцы.

2. Максімальны, найвышэйшы, крайні. Чэхаўская прастата, яснасць, лаканічнасць і гранічная кароткасць захаплялі маладога беларускага пісьменніка Якуба Коласа. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)