каптуро́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
каптуро́вы |
каптуро́вая |
каптуро́вае |
каптуро́выя |
| Р. |
каптуро́вага |
каптуро́вай каптуро́вае |
каптуро́вага |
каптуро́вых |
| Д. |
каптуро́ваму |
каптуро́вай |
каптуро́ваму |
каптуро́вым |
| В. |
каптуро́вы (неадуш.) каптуро́вага (адуш.) |
каптуро́вую |
каптуро́вае |
каптуро́выя (неадуш.) каптуро́вых (адуш.) |
| Т. |
каптуро́вым |
каптуро́вай каптуро́ваю |
каптуро́вым |
каптуро́вымі |
| М. |
каптуро́вым |
каптуро́вай |
каптуро́вым |
каптуро́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАПТУРО́ВЫ СУД,
часовы надзвычайны суд у Рэчы Паспалітай па разгляду тэрміновых спраў у часы бескаралеўя. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю дзейнасць (акрамя гродскіх). Упершыню К.с. створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта II у 1572. Стафан Баторый прызнаў К.с. і зацвердзіў іх пастановы (выракі). Пасля яго смерці ў 1586 малапольская шляхта выбрала каптуровых суддзяў у асобе ваявод. Іх зацвердзіў Варшаўскі канвакацыйны сейм 1587, які дазволіў выбраць К.с. ва ўсіх ваяводствах, у т. л. ў ВКЛ. Практыку ўтварэння К.с. скасаваў сейм 1768.
т. 8, с. 30
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капту́р2
(ст.-польск. kaptur, ад лац. captura)
часовая надзвычайная ўстанова ў сярэдневяковых феадальных дзяржавах, якая дзейнічала ў час бескаралеўя, каб здзяйсняць правасуддзе па найбольш важных пытаннях; на Беларусі вядомы з 1587 г.; каптуровы суд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)