Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЗАПА́Л,
1) сродак для ўзбуджэння выбуху разрыўнога зараду інж.мін і ручных гранат. Складаецца з капсуля-запальніка і капсуля-дэтанатара, размешчаных у метал. (часам пластмасавай) гільзе. З. асколачных ручных гранат уключае таксама парахавы запавольнік і ўдарны механізм для ўзбуджэння гарэння капсуля-запальніка.
2) Прыстасаванне для ініцыіравання выбуху выбуховага рэчыва з дапамогай эл. току (т.зв. мінны З., цяпер наз.электрадэтанатарам).
3) Адтуліна ў казённай частцы артыл. гарматы 15—17 ст., запоўненая порахам для запальвання кідальнага зарада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́псульны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капсулы. Капсульны гідраагрэгат.
ка́псульны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капсуля. // З капсулем. Капсульны пісталет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕТА́РДА (франц. pétard ад péter разрывацца з трэскам),
зарад спрасаванага дымнага пораху, змешчаны ў металічную ці кардонную абалонку. Выкарыстоўваецца ў капсульных утулках для перадачы агню ад капсуля-запальніка парахавому зараду, што знаходзіцца ў артыл. гільзе, а таксама для стварэння гукавых эфектаў пры феерверках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апла́тка, ‑ткі, ж.
1. Абалонка з крухмальнага цеста або жэлаціну для парашковых лякарстваў; капсуля. Прымаць хінін у аплатках.// Лякарства ў такой абалонцы, у капсулі.
2.Уст. Маленькі кружок клейкай паперы або клейкага рэчыва для запячатвання пісьмаў, склейвання папер. [Канапелька:] — А гэтыя, як на іх ... папяровыя аплаткі ёсць?Бажко.
3. Аладачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца католікамі і пратэстантамі пры прычасці.
[Ад лац. oblata (мн.) — прынашэнні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАМЯНЁВАЯ ЗБРО́Я,
ручная гладкаствольная або наразная агнястрэльная зброя (ружжо, пісталет) з крамянёвым (калясцовым або ўдарна-крамянёвым) замком. Узнікла ў 16 ст. Прынцып яе дзеяння заключаўся ў тым, што запальванне зарада адбывалася пры дапамозе іскраў, што высякаліся крэменем пры трэнні стальнога кольца (калясцовы замок, ужываўся да канца 16 ст.) ці ў момант яго ўдару аб крэсіўную пласцінку (ударна-крамянёвы замок, што выцесніў калясцовы). К.з. была на ўзбраенні многіх армій свету, у т. л. ў ВКЛ. Найб. пашыраныя яе ўзоры ва Усх. Еўропе мелі калібр 17,5—21,5 мм, масу 4,0—5,6 кг, далёкасць стральбы ад 140 да 800 м, скарастрэльнасць 1 стрэл за 1—1,5 мін (гладкаствольныя) і 1 стрэл за 5 мін (наразныя, з тугім загонам кулі). У сярэдзіне 19 ст. ўсюды заменена ўдарнай зброяй — вінтоўкай з ударным замком (з выкарыстаннем капсуля).
Да арт.Крамянёвая зброя. Крамянёвыя ружжы: 1 — з кольцава-крамянёвым замком; 2 — з крамянёвым ударным замком; 3 — расійскае пяхотнае ўзору 1826.