КА́ПСУЛЬНЫЯ БАКТЭ́РЫІ,

група бактэрый з роду клебсіела, якія маюць здольнасць утвараць слізістую капсулу вакол мікробнай клеткі ў арганізме гаспадара і на пажыўным асяроддзі.

Кароткія, з закругленымі канцамі палачкі, нерухомыя, спор не ўтвараюць, растуць на звычайным пажыўным асяроддзі, факультатыўныя аэробныя арганізмы. Капсулы выяўляюцца пры спец. афарбоўцы тушшу. Адчувальныя да ўздзеяння высокіх т-р і антысептыкаў. К.б. палачка Фрыдлендэра выклікае ў жывёл клебсіялёз. Капсулы ўтвараюць таксама дрожджы і плесневыя грыбы.

т. 8, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́псульны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́псульны ка́псульная ка́псульнае ка́псульныя
Р. ка́псульнага ка́псульнай
ка́псульнае
ка́псульнага ка́псульных
Д. ка́псульнаму ка́псульнай ка́псульнаму ка́псульным
В. ка́псульны (неадуш.)
ка́псульнага (адуш.)
ка́псульную ка́псульнае ка́псульныя (неадуш.)
ка́псульных (адуш.)
Т. ка́псульным ка́псульнай
ка́псульнаю
ка́псульным ка́псульнымі
М. ка́псульным ка́псульнай ка́псульным ка́псульных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГІДРААГРЭГА́Т (ад гідра... + агрэгат),

агрэгат, які складаецца з гідраўлічнай турбіны і эл. генератара (гідрагенератара), злучаных агульным валам. Бываюць гарыз. восевыя (да іх адносяцца праматочныя і капсульныя гідраагрэгаты) і вертыкальныя.

Гідраагрэгат: 1 — гідраўлічная турбіна; 2 — гідрагенератар.

т. 5, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клебсіе́лы

(н.-лац. klebsiella)

капсульныя бактэрыі сям. энтэрабактэрый; паразіты жывёл і чалавека, пашыраны і ў знешнім асяроддзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПРЫЛІ́ЎНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ, ПЭС,

від гідраэлектрычнай станцыі, якая пераўтварае энергію марскіх прыліваў ў эл. энергію. Будуецца на беразе заліва, вусця ракі ці штучнага басейна, адгароджаных ад мора плацінай. Дзейнічае за кошт перападу ўзроўняў вады паміж басейнам і морам, што ўтвараецца ў час прыліваў і адліваў. На П.э. ўстанаўліваюць капсульныя гідраагрэгаты, якія могуць працаваць у генератарным і помпавым рэжымах, а таксама як водапрапускныя адтуліны. Найб. эфектыўная работа П.э. ў энергасістэме, што дазваляе макс. выкарыстаць пераменнасць напору і рэжымаў работы. Першая П.э. пабудавана ў 1966 у Францыі.

Схемы работы прыліўнай электрастанцыі: а — у прамым генератарным рэжыме (пры адліве, калі назапашаная ў басейне вада вяртаецца ў мора, прыводзячы ў рух гідраагрэгаты); б — у адваротным генератарным рэжыме (пры запаўненні басейна ў час прыліву); 1 — плаціна; 2 — гідраагрэгат.

т. 13, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)