Ка́пскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. Ка́пскі Ка́пская Ка́пскае Ка́пскія
Р. Ка́пскага Ка́пскай
Ка́пскае
Ка́пскага Ка́пскіх
Д. Ка́пскаму Ка́пскай Ка́пскаму Ка́пскім
В. Ка́пскі (неадуш.)
Ка́пскага (адуш.)
Ка́пскую Ка́пскае Ка́пскія (неадуш.)
Ка́пскіх (адуш.)
Т. Ка́пскім Ка́пскай
Ка́пскаю
Ка́пскім Ка́пскімі
М. Ка́пскім Ка́пскай Ка́пскім Ка́пскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ДАМА́НЫ

(Hyracoidea),

атрад млекакормячых. 1 сям., 3 роды: Д. дрэвавыя (Dendrohyrax), Д. горныя, або шэрыя (Heterohyrax), Д. скалістыя, або пустынныя (Procavia). 7 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі (п-вы Аравійскі, Сінайскі, Сірыя і Палесціна). Жывуць у лясах (Д. дрэвавыя) і ў гарах. Наземныя Д. селяцца калоніямі.

Даўж. цела 30—60 см, маса 1,5—4,7 кг. Вонкавым выглядам нагадваюць грызуноў, але філагенетычна бліжэй да хобатных. Афарбоўка карычнева-шэрая. Хвост даўж. 1—3 см або адсутнічае. Верхняя губа раздвоеная. Пярэднія лапы чатырохпальцавыя, заднія трохпальцавыя з капытападобнымі кіпцюрамі, на падэшве моцны прысосак Пераважна расліннаедныя. Нараджаюць 1—6 дзіцянят.

Даман капскі.

т. 6, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)