капо́рскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
капо́рскі |
капо́рская |
капо́рскае |
капо́рскія |
| Р. |
капо́рскага |
капо́рскай капо́рскае |
капо́рскага |
капо́рскіх |
| Д. |
капо́рскаму |
капо́рскай |
капо́рскаму |
капо́рскім |
| В. |
капо́рскі (неадуш.) капо́рскага (адуш.) |
капо́рскую |
капо́рскае |
капо́рскія (неадуш.) капо́рскіх (адуш.) |
| Т. |
капо́рскім |
капо́рскай капо́рскаю |
капо́рскім |
капо́рскімі |
| М. |
капо́рскім |
капо́рскай |
капо́рскім |
капо́рскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
капо́рскі: к. чай бот. копо́рский чай
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАПО́РСКІ ЧАЙ,
кветкавая расліна, гл. ў арт. Скрыпнёвыя.
т. 8, с. 29
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
копо́рский / копо́рский чай бот. скры́пень, -пню м., капо́рскі чай.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СКРЫПНЁВЫЯ, асліннікавыя (Onagraceae),
сямейства двухдольных кветкавых раслін парадку міртавых. Больш за 20 родаў, каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. ва ўмераных і субтрапічных паясах. На Беларусі каля 25 відаў з родаў асліннік, двухпялёснік, скрыпень, іван-чай (капорскі чай). Шэраг відаў з родаў кларкія і фуксія культывуюць у садах, парках, аранжарэях і пакоях.
Пераважна шматгадовыя травы, радзей кусты, паўкусты ці невял. дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайняе ці зубчастае. Кветкі двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў суквецце ў пазухах лісця. Плод — каробачка, радзей арэхападобны ці ягадападобны. Лек., харч., дэкар., меданосныя і кармавыя расліны, некат. — пустазелле.
Літ.:
Травянистые растения СССР. Т. 2. М., 1971;
Жизнь растений. Т. 5 (ч. 2) М., 1981.
А.М.Скуратовіч.
т. 14, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)