ка́персы

1. бот. ка́персы, -саў мн.;

2. кул. ка́персы, -саў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́персы, ‑аў; адз. каперс, ‑а, м.

1. Паўднёвая куставая расліна з паўзучымі галінамі.

2. Пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе скарыстоўваюцца як прыправа.

[Грэч. kapparis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́персы

т. 8, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́перс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́перс ка́персы
Р. ка́перса ка́персаў
Д. ка́персу ка́персам
В. ка́перс ка́персы
Т. ка́персам ка́персамі
М. ка́персе ка́персах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́перс м.

1. бот. ка́перс;

2. только мн., кул. ка́персы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kapar

м.

1. бат. каперсы (Capparis L.);

2. паўлітровы слоік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НАСТУ́РКА, капуцын (Tropaeolum),

род кветкавых раслін сям. настуркавых. Каля 80 відаў. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. У Еўропу завезена ў 17 ст. На Беларусі культывуюцца пераважна гібрыдныя сарты Н. вялікай (T. majus) і малой (T. minus).

Адна- і шматгадовыя травяністыя, часам лазячыя, расліны Лісце шчыткападобнае з доўгім чаранком. Кветкі адзіночныя, буйныя, вострапахучыя, жоўтыя, аранжавыя, чырвоныя са шпорцам, які нагадвае капюшон каталіцкіх манахаў — капуцынаў (адсюль другая назва). Плод — каробачка. Найважнейшыя харч. расліны Паўд. Амерыкі. У ежу ўжываюць лісце, кветкі. плады, насенне, а ў шматгадовых відаў — карэнішчы і клубні Бутоны і маладыя парасткі марынуюць, як каперсы. Харч. і дэкар. расліны.

В.В.Маўрышчаў.

Настурка: 1 — павойная; 2 — кусцістая.

т. 11, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)