капаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; незак. (разм.).

Ка́паць часта, буйнымі кроплямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капаце́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. капаці́ць капаця́ць
Прошлы час
м. капаце́ў капаце́лі
ж. капаце́ла
н. капаце́ла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капаце́ць несов., разг. си́льно ка́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капаце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Ка́паць часта, буйнымі каплямі. Гразь настала каля ганку, З капяжа ўсё капаціць. Колас. Слёзы капацелі з красак і мачылі вымазаныя дзёгцем боты Базыля. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капаце́ць1 ’часта падаць, ’падаць буйнымі кроплямі’. Укр. капоті́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана ад назоўніка *kapъtъ) ’капля’, ’паданне кропель’ (параўн. ст.-чэш. kapet, суч. чэш. kapet ’кропля’, укр. капти́ти ’капаць’), як тупацець < тупат, шаркацець < шоргат і інш., да ка́паць (гл.).

Капаце́ць2 ’куродыміць’ (Касп.) прымыкае да рус. арэалу пашырэння гэтай лексемы: копотеть, копотить ’дымець’, ’пыліць’ < прасл. kopъtěti/kopъtiti < kopъtъ/kopъtь ’сажа’ < і.-е. *ku̯ep‑/*ku̯op‑/ku̯əp‑ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 29–30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)