Капані́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Капані́
Р. Капанё́ў
Д. Капаня́м
В. Капані́
Т. Капаня́мі
М. Капаня́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Капані (в., Чавускі р-н) 9/581 (к.); 11/41

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Капані́ ’сані, палазы якіх не гнутыя, а зроблены з дрэва, выкапанага з коранем’ (Нас.; КЭС, лаг.; круп., Жыв. сл.; Др.-Падб.; светлаг., Мат. Гом.; віл. Сл. паўн.-зах.; бялын., Янк. Мат.); кыпанікі ’тс’ (Яўс.), капа́нікі ’палазы’ (гом., Мат. Гом.), кыпа́нь, кыпане́ц ’дрэва з загнутым коранем’ (Нік. Очерки), капа́ны і ко́паны ’вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем’ (ТСБМ). Рус. смал., калуж. ко́пани ’палазы з такога кораня’. Узыходзіць да прасл. kopanь, якое з дзеепрыметніка прошл. часу kopanъ < kopati > капа́ць (гл.). Параўн. рус. цвяр., пск., пецярб. ко́панцы ’сані’, а таксама рус. наўг., кастрам., ярасл., цвяр., урал. копань ’дрэва, выкапанае з коранем для выкарыстання яго ў будаўніцтве гаспадарчых памяшканняў, суднаў, саней’, укр. копани́ця ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́нь

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Капа́нь
Р. Капа́ні
Д. Капа́ні
В. Капа́нь
Т. Капа́нню
М. Капа́ні

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капану́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. капану́ капанё́м
2-я ас. капане́ш капаняце́
3-я ас. капане́ капану́ць
Прошлы час
м. капану́ў капану́лі
ж. капану́ла
н. капану́ла
Загадны лад
2-я ас. капані́ капані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час капану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВІ́ХАРАЎ (Сямён Раманавіч) (18.7.1920, в. Капані Кіраўскай вобл., Расія — 30.10.1976),

бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1971). Скончыў Мінскі юрыд. Ін-т (1950). З 1954 у БДУ (1972—76 в а. праф. юрыд. ф-та). Працы па праблемах сав. дзярж. права.

т. 4, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)