каніфо́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. каніфо́ль
Р. каніфо́лі
Д. каніфо́лі
В. каніфо́ль
Т. каніфо́ллю
М. каніфо́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каніфо́ль, -і, ж.

Жаўтавата-чырвонае смалістае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасці, а таксама для націрання смычкоў струнных інструментаў.

|| прым. каніфо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каніфо́ль ж. канифо́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каніфо́ль, ‑і, ж.

Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры перагонцы смалы хваёвых дрэў і выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасць, а таксама для націрання смыкоў струнных інструментаў. Сляпы музыка асцярожна дастаў з чахла сваю скрыпку, пакратаў струны пальцамі, правёў некалькі разоў смыком па каніфолі, прымайстраваўся на купіне і зайграў. Гурскі.

[Ад лац. Coloponia resina — калафанійская смала (Калафон — горад у Малой Азіі).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каніфоль 1/518; 4/274, 434; 5/381; 9/606, 617; 10/403; 12/473, 476

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНІФО́ЛЬ,

цвёрды прадукт, што застаецца пасля адгонкі шкіпінару са смольных рэчываў драўніны хваёвых парод.

Крохкая, шклопадобная, празрыстая смала светла-жоўтага (часам цёмна-рудога) колеру. Размякчаецца пры т-ры 40—75 °C, tпл 100-140 °C, шчыльн. 1070—1090 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў эфіры, абс. спірце, ацэтоне, бензоле. Мае 60—92% смаляных кіслот агульнай ф-лы C19H29COOH, 0,5—12% аліфатычных кіслот, 8—20% нейтральных рэчываў (сескві-, ды- і трытэрпеноіды). Атрымліваюць адгонкай з парай з жывіцы хвоі звычайнай (К. жывічная, якая мае найлепшыя спажывецкія ўласцівасці), са здробненай драўніны прасмоленых хваёвых пнёў экстракцыяй бензінам (К. экстракцыйная), вакуумнай рэктыфікацыяй талавага масла (К. талавая). Выкарыстоўваюць К. і яе вытворныя для праклейвання паперы і кардону, у вытв-сці лакаў і фарбаў, пластмас, у якасці флюсу пры паянні металаў; каніфольнае мыла (звычайна натрыевыя солі К.) як эмульгатар у вытв-сці сінт. каўчуку, латэксаў, як кампанент клеявых кампазіцый; солі кальцыю, алюмінію і некат. інш. металаў як сікатывы.

Я.Г.Міляшкевіч.

т. 7, с. 585

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каніфо́ль ж. Kolophnium n -s, Gigenharz m -es

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каніфо́ль

[ад лац. calophonia (resina) = калафанійская смала]

шклопадобнае рэчыва са смалы хваёвых дрэў; выкарыстоўваецца ў прамысловасці, а таксама для націрання смыкоў струнных музычных інструментаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канифо́ль каніфо́ль, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

resin [ˈrezɪn] n. смала́; каніфо́ль;

synthetic resin шту́чная смала́; пластма́са

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)