канюхо́ўскі

‘ад каню´х’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канюхо́ўскі канюхо́ўская канюхо́ўскае канюхо́ўскія
Р. канюхо́ўскага канюхо́ўскай
канюхо́ўскае
канюхо́ўскага канюхо́ўскіх
Д. канюхо́ўскаму канюхо́ўскай канюхо́ўскаму канюхо́ўскім
В. канюхо́ўскі (неадуш.)
канюхо́ўскага (адуш.)
канюхо́ўскую канюхо́ўскае канюхо́ўскія (неадуш.)
канюхо́ўскіх (адуш.)
Т. канюхо́ўскім канюхо́ўскай
канюхо́ўскаю
канюхо́ўскім канюхо́ўскімі
М. канюхо́ўскім канюхо́ўскай канюхо́ўскім канюхо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

канюхо́ўскі

‘ад Канюхі´’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канюхо́ўскі канюхо́ўская канюхо́ўскае канюхо́ўскія
Р. канюхо́ўскага канюхо́ўскай
канюхо́ўскае
канюхо́ўскага канюхо́ўскіх
Д. канюхо́ўскаму канюхо́ўскай канюхо́ўскаму канюхо́ўскім
В. канюхо́ўскі (неадуш.)
канюхо́ўскага (адуш.)
канюхо́ўскую канюхо́ўскае канюхо́ўскія (неадуш.)
канюхо́ўскіх (адуш.)
Т. канюхо́ўскім канюхо́ўскай
канюхо́ўскаю
канюхо́ўскім канюхо́ўскімі
М. канюхо́ўскім канюхо́ўскай канюхо́ўскім канюхо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БЕРАСТАВІ́ЦКІ РАЁН,

на З Гродзенскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940 як Крынкаўскі, з 1944 Бераставіцкі. Пл. 0,9 тыс. км². Нас. 21,5 тыс. чал., гарадскога — 33% (1996). Сярэдняя шчыльн. 26 чал./км². Цэнтр раёна — г.п. Вялікая Бераставіца, р.п. Пагранічны, 126 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 7 сельсаветаў: Алекшыцкі, Канюхоўскі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі.

Тэрыторыя раёна ў межах паўд. адгалінавання Бел. грады (адгор’і Ваўкавыскага ўзвышша і Гродзенскага ўзвышша) і Верхнянёманскай нізіны. Пераважаюць выш. 160—200 м (найвыш. пункт 212 м на Пн раёна). Карысныя выкапні: торф, цагельная гліна, буд. пяскі. Сярэдняя т-ра студз. -5 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 560 мм за год. Вегетац. перыяд 200 дзён. Найб. р. Свіслач з прытокамі Верацейка, Бераставічанка, Уснарка, Одла. Пашыраны дзярнова-падзолістыя глебы. Пад лясамі 16% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і яловыя, трапляюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя лясы.

Агульная плошча с.-г. угоддзяў 50,9 тыс. га, з іх асушана 7,9 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 2 саўгасы і 11 калгасаў. Асн. галіны — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне цукр. буракоў, бульбаводства. Пасевы збожжавых і кармавых культур, агародніны. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны (масласырзавод, спіртзавод), вытв-сць буд. матэрыялаў (цагельны і лесазавод). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Ваўкавыск—Пагранічны (чыг. ст. Бераставіца), аўтадарога Гродна—Пагранічны—Ваўкавыск. У раёне 8 сярэдніх, 6 базавых, муз. школы, дзіцячаюнацкая спарт. школа, 2 ПТВ, 13 дашкольных устаноў, 23 клубы, 28 б-к, 3 бальніцы, 16 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: касцёл Яна Непамука (1850) у в. Вял. Эйсманты, царква (1860) у в. Гарбачы, царква 2-й пал. 19 ст. ў в. Клепачы, Крыжаўзвіжанскі касцёл канца 18 ст. ў в. Макараўцы, сядзібны дом 18 ст. ў в. Малая Бераставіца, царква Раства Багародзіцы (1796) у в. Масаляны, сядзіба 2-й пал. 19 ст. ў в. Муравана. Выдаецца раённая «Бераставіцкая газета».

С.І.Сідор.

т. 3, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)