канья́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Моцны алкагольны напітак з вінаграднага спірту.

|| прым. канья́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канья́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канья́к каньякі́
Р. каньяку́ каньяко́ў
Д. каньяку́ каньяка́м
В. канья́к каньякі́
Т. каньяко́м каньяка́мі
М. каньяку́ каньяка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канья́к, -ку м. конья́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каньяк 5/404

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

канья́к, ‑у, м.

Моцны алкагольны напітак са спірту, атрыманага перагонкай вінаградных він і вытрыманага ў дубовых бочках.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНЬЯ́К (Cognac),

горад на З Францыі, у даліне р. Шаранта. 19,5 тыс. ж. (1995). Вядомы цэнтр вінаробства (вытв-сць моцных спіртных напіткаў, якія атрымалі назву «каньяк»).

т. 8, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЬЯ́К (па назве г. Каньяк),

моцны алкагольны напітак (40—60 аб’ёмных працэнтаў спірту), прыгатаваны з каньячнага спірту. Каньячны спірт атрымліваюць перагонкай сухіх (пераважна белых) вінаградных він і далейшай вытрымкай яго ў дубовых бочках. Пры вытрымцы каньячны спірт абагачаецца дубільнымі рэчывамі і набывае характэрныя для К. смак і колер.

т. 8, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канья́к м. Kognak [´kɔnjak] m -s, -s, Winbrand m -(e)s, -brände

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канья́к

(фр. cognac, ад Cognac = назва фр. горада)

моцны алкагольны напітак са спірту, атрыманага перагонкай вінаградных він і вытрыманага ў дубовых бочках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

конья́к канья́к, -ку́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)