Канча́не

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Канча́не
Р. Канча́н
Канча́наў
Д. Канча́нам
В. Канча́не
Т. Канча́намі
М. Канча́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Я́цкава-Канча́не

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Я́цкава-Канча́не
Р. Я́цкава-Канча́нь
Д. Я́цкава-Канча́ням
В. Я́цкава-Канча́не
Т. Я́цкава-Канча́нямі
М. Я́цкава-Канча́нях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КО́ЗЕЛ (Іван Васілевіч) (21.5.1928, в. Какчаны Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 30.1.1970),

бел. драматург. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1969). Настаўнічаў, у 1963—68 працаваў у НДІ педагогікі Мін-ва асветы БССР, Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў, Камітэце СМ БССР па друку. Друкаваўся з 1957. У драме «Папараць-кветка» (паст. 1957), прысвечанай барацьбе працоўных Зах. Беларусі за сац. і нац. вызваленне, арганічна спалучаецца жыццёвая праўдзівасць характараў герояў і падзей з алегарычнай вобразнасцю фалькл. матываў. П’еса «Канчане — суседзі мае» (паст. 1961 пад назвай «Над хвалямі Серабранкі») пра жыццё бел. вёскі.

Тв.:

Над хвалямі Серабранкі. Мн., 1963;

Папараць-кветка. Мн., 1970.

Літ.:

Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. Мн., 1972.

т. 8, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канча́лі Крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта (Слаўг.). Тое ж кончыцы (Пін.), канча́не (Дзятл. вол. Гом. пав. Радч. стар. XVIII).

Канчалі — вуліца на краю в. Церахоўка Слаўг., в. Канчані Гарад., в. Кончыцы Пін.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)