канцэрта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які дае канцэрт (у 1 знач.).

|| ж. канцэрта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэрта́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канцэрта́нт канцэрта́нты
Р. канцэрта́нта канцэрта́нтаў
Д. канцэрта́нту канцэрта́нтам
В. канцэрта́нта канцэрта́нтаў
Т. канцэрта́нтам канцэрта́нтамі
М. канцэрта́нце канцэрта́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцэрта́нт м. концерта́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцэрта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Артыст, які дае канцэрт або ўдзельнічае ў канцэрце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэрта́нт

(ням. Konzertant, ад іт. concertante)

артыст, які дае канцэрт або ўдзельнічае ў канцэрце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

концерта́нт муз. канцэрта́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцэрта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да канцэртант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАК (Якаў Ізраілевіч) (20.11.1913, г. Адэса, Украіна — 27.6.1976),

расійскі піяніст, педагог. Нар. арт. СССР (1966). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1932) і аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі (1935, кіраўнік Г.Нейгаўз). Выступаў як піяніст-канцэртант. Яго вялікі рэпертуар уключаў творы рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Першы выканаўца многіх твораў сав. кампазітараў. З 1935 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1947 праф.). Сярод яго вучняў: Я.​Магілеўскі, М.​Пятроў, Э.Вірсаладзе. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1935), пераможца Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.​Шапэна (1937, Варшава, 1-я прэмія і спец. прыз — маска Шапэна).

Літ.:

Яков Зак. Статьи. Материалы. Воспоминания. М., 1980.

т. 6, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)