Канцэнтраваныя кармы 5/12, 290, 401, 446

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЦЭНТРАВА́НЫЯ КАРМЫ́, канцэнтраты,

кармы, якія маюць высокую колькасць пажыўных рэчываў. Да іх належаць зерне злакавых і бабовых культур, прадукты перапрацоўкі збожжавых і алейных культур, сушаныя адходы крухмальнай, цукр. і брадзільнай прам-сці, камбікармы, сухія жывёльныя кармы і інш. К.к. выкарыстоўваюць пры кармленні ўсіх відаў с.-г. жывёл, асабліва свіней і птушак. Паводле складу пажыўных рэчываў яны падзяляюцца на вугляводзістыя (багатыя крухмалам і цукрамі зерне злакаў, сушаныя коранеклубняплоды, кармавая патака, сухія жамерыны, мязга і інш.) і бялковыя (зерне бабовых, макуха, шрот, вотруб’е, мясная, мяса-касцявая, крывяная, рыбная мука і інш.). Колькасць ператраўнага пратэіну ў 1 кг вугляводзістых К.к. складае 70—80 г, бялковых — 180—350 г.

т. 8, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канцэнтрава́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канцэнтрава́ны канцэнтрава́ная канцэнтрава́нае канцэнтрава́ныя
Р. канцэнтрава́нага канцэнтрава́най
канцэнтрава́нае
канцэнтрава́нага канцэнтрава́ных
Д. канцэнтрава́наму канцэнтрава́най канцэнтрава́наму канцэнтрава́ным
В. канцэнтрава́ны (неадуш.)
канцэнтрава́нага (адуш.)
канцэнтрава́ную канцэнтрава́нае канцэнтрава́ныя (неадуш.)
канцэнтрава́ных (адуш.)
Т. канцэнтрава́ным канцэнтрава́най
канцэнтрава́наю
канцэнтрава́ным канцэнтрава́нымі
М. канцэнтрава́ным канцэнтрава́най канцэнтрава́ным канцэнтрава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцэнтрава́ны

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канцэнтрава́ны канцэнтрава́ная канцэнтрава́нае канцэнтрава́ныя
Р. канцэнтрава́нага канцэнтрава́най
канцэнтрава́нае
канцэнтрава́нага канцэнтрава́ных
Д. канцэнтрава́наму канцэнтрава́най канцэнтрава́наму канцэнтрава́ным
В. канцэнтрава́ны (неадуш.)
канцэнтрава́нага (адуш.)
канцэнтрава́ную канцэнтрава́нае канцэнтрава́ныя (неадуш.)
канцэнтрава́ных (адуш.)
Т. канцэнтрава́ным канцэнтрава́най
канцэнтрава́наю
канцэнтрава́ным канцэнтрава́нымі
М. канцэнтрава́ным канцэнтрава́най канцэнтрава́ным канцэнтрава́ных

Кароткая форма: канцэнтрава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцэнтрава́ны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.).

Канцэнтраваныя кармы́.

К. раствор.

2. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).

|| наз. канцэнтрава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Канцэнтраты, гл. Канцэнтраваныя кармы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЦЭНТРА́Т [новалац. concentratus засяроджаны, сканцэнтраваны ад лац. con (cum) разам + centrum цэнтр],

1) спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы.

2) Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напр., зерне, макуха, вотруб’е). Гл. таксама Канцэнтраваныя кармы.

3) Прадукт абагачэння карыснага выкапня, у якім канцэнтрацыя каштоўнага мінералу вышэйшая, чым у зыходнай сыравіне.

т. 8, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канцэнтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад канцэнтраваць.

2. у знач. прым. Які вызначаецца насычанасцю, змяшчае ў сабе вялікую колькасць каштоўных пажыўных рэчываў. Канцэнтраваныя кармы.

3. у знач. прым. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.). Канцэнтраваны раствор. Канцэнтраваная кіслага.

4. у знач. прым. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДУХІ́,

парфумерны сродак; спіртавы ці спіртаводны раствор сумесей пахучых рэчываў — парфумерных кампазіцый і настояў. Маюць ад 10 да 50% кампазіцый, канцэнтраваныя — больш за 20%. У склад кампазіцыі звычайна ўваходзяць некалькі дзесяткаў розных пахучых рэчываў. Паводле характару паху падзяляюць на 2 групы: кветкавыя (імітуюць пах кветак) і фантазійныя (пах створаны фантазіяй парфумера). Д. сухія (сашэ) — пакецікі з паперы ці тканіны, напоўненыя цвёрдымі пахучымі рэчывамі (пялёсткі ружы, здробнены корань касача і інш.), якія кладуць у бялізну для надання ёй прыемнага паху. Гл. таксама Парфумерыя.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)