канфіскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Забраць (забіраць) на карысць дзяржавы пастановай дзяржаўнай улады.

К. маёмасць.

|| наз. канфіска́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфіскава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. канфіску́ю канфіску́ем
2-я ас. канфіску́еш канфіску́еце
3-я ас. канфіску́е канфіску́юць
Прошлы час
м. канфіскава́ў канфіскава́лі
ж. канфіскава́ла
н. канфіскава́ла
Загадны лад
2-я ас. канфіску́й канфіску́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час канфіску́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канфіскава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. канфіску́ю канфіску́ем
2-я ас. канфіску́еш канфіску́еце
3-я ас. канфіску́е канфіску́юць
Прошлы час
м. канфіскава́ў канфіскава́лі
ж. канфіскава́ла
н. канфіскава́ла
Загадны лад
2-я ас. канфіску́й канфіску́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час канфіскава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канфіскава́ць сов. и несов. конфискова́ть;

к. маёмасць — конфискова́ть иму́щество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канфіскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) канфіскацыю. Канфіскаваць каштоўнасці. □ [У гаспадарцы] засталіся толькі сто пяцьдзесят дзесяцін, бо другія сто пяцьдзесят царскі ўрад канфіскаваў за ўдзел бацькі ў паўстанні. Пестрак. Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфіскава́ць

(лац. confiscare)

забіраць маёмасць, грошы ў карысць дзяржавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канфіскава́ць, канфіско́ўваць юрыд. konfiszíeren vt; beschlágnahmen неаддз. vt, mit Beschlág belégen (накласці арышт на маёмасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

confiscate [ˈkɒnfɪskeɪt] v. канфіскава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канфіскава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да канфіскаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

конфискова́ть сов. и несов. канфіскаваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)