канфеці́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. канфеці́ канфеці́
Р. канфеці́ канфеці́
Д. канфеці́ канфеці́
В. канфеці́ канфеці́
Т. канфеці́ канфеці́
М. канфеці́ канфеці́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канфеці́, нескл., н.

Рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на карнавалах, маскарадах і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфеці́ нескл., ср. конфетти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канфеці́, нескл., н.

Рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і пад. Зайграў школьны духавы аркестр, моладзь пайшла танцаваць. Раптам веерам узляцела канфеці, абсыпаючы танцораў. Гурскі.

[Іт. confetti.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНФЕЦІ́ (італьян. confetti),

рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і інш. Спачатку ў Італіі слова «К.» азначала розныя вырабы з цукру (цукеркі і інш.), якія кідалі з акон і балконаў у час вулічных шэсцяў і карнавалаў; пазней — гіпсавыя шарыкі ці інш., якія выкарыстоўваліся для гэтых мэт.

т. 8, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канфеці́ н. Konftti pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канфеці́

(іт. confetti)

рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на балях, маскарадах, карнавалах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

конфетти́ канфеці́ нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

confetti [kənˈfeti] n. канфеці́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Konftti n - і -s канфеці́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)