канферэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Сход, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, арганізацый, устаноў для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў.

Міжнародная к.

Навуковая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канферэ́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канферэ́нцыя канферэ́нцыі
Р. канферэ́нцыі канферэ́нцый
Д. канферэ́нцыі канферэ́нцыям
В. канферэ́нцыю канферэ́нцыі
Т. канферэ́нцыяй
канферэ́нцыяю
канферэ́нцыямі
М. канферэ́нцыі канферэ́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канферэ́нцыя ж. конфере́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канферэ́нцыя, ‑і, ж.

З’езд, нарада прадстаўнікоў якіх‑н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навуковых і пад. арганізацый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. Партыйная канферэнцыя. Літаратурная канферэнцыя.

[Лац. conferentia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канферэ́нцыя ж. Konferénz f -, -en, Tágung f -, -en;

канферэ́нцыя па бяспе́цы і супрацо́ўніцтву ў Еўропе (гіст.) Konferénz für Sícherheit und Zusámmenarbeit in Európa (KSZE)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канферэ́нцыя

(лац. conferentia)

нарада прадстаўнікоў урадаў, грамадскіх, навуковых і іншых арганізацый для абмеркавання пэўных пытанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАНФЕРЭ́НЦЫЯ,

сорт грушы, выведзены ў Вялікабрытаніі. На Беларусі рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве ў паўд.-зах. абласцях.

Дрэва моцнарослае, з высокапірамідальнай кронай. Плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт ураджайны, пладаносіць штогод, слабазімаўстойлівы, устойлівы да паршы. Плады сярэдняй велічыні (120—150 г), бутэлькападобнай формы, зеленавата- ці саламяна-жоўтыя, з румянцам на сонечным баку. Мякаць ружовая ці цёмна-жоўтая, вельмі мяккая і сакавітая, салодкая з лёгкай кіслінкай. Спажывецкая спеласць у канцы верасня — пач. кастрычніка. Захоўваецца да снежня.

М.​Р.​Мялік.

Канферэнцыя.

т. 8, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНФЕРЭ́НЦЫЯ (позналац. conferentia, ад лац. confero збіраю ў адно месца),

з’езд, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навук. ці інш. арг-цый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. К., удзельнікі якой могуць знаходзіцца на вял. адлегласцях адзін ад аднаго і абменьвацца моўнай, графічнай і інш. інфармацыяй, а таксама відарысамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сродкаў тэлевізійнай сувязі ці камп’ютэрнай сеткі, наз. відэаканферэнцыяй.

т. 8, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канферэ́нцыя

(лац. conferentia)

нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, арганізацый.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэс-канферэ́нцыя, -і, ж.

Сустрэча прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, тэлебачання з дзяржаўнымі, палітычнымі, навуковымі і інш. дзеячамі для высвятлення актуальных праблем грамадства і паведамлення пэўных звестак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)