КАНУЛЯ́РЫІ (Conulata),
група вымерлых беспазваночных жывёл, якіх адносяць да кішачнаполасцевых. Былі пашыраны ў морах ад ранняга кембрыю да ранняга трыясу. Вялі плаваючы або прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэдкія знаходкі К. вядомы з адкладаў верхняга ардовіку, сілуру і дэвону.
Даўж. да 40 см. Шкілет пірамідальны або цыгарападобны, з тонкай, магчыма, эластычнай сценкай. Для элементаў шкілета характэрна 4-прамянёвая сіметрыя. Вяршынная ч., якой К. мацаваліся да субстрату, падзелена папярочнымі перагародкамі на камеры.
т. 8, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кануля́рыі
(ад гр. konus = конус + laros = прыемны)
клас вымерлых кішачнаполасцевых жывёл тыпу кнідарый з ракавінай у выглядзе чатырохграннай піраміды, рэшткі якіх трапляюцца ў адкладах палеазою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кануля́рыя
‘кішэчнаполасцевая марская жывёла’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кануля́рыя |
кануля́рыі |
| Р. |
кануля́рыі |
кануля́рый |
| Д. |
кануля́рыі |
кануля́рыям |
| В. |
кануля́рыю |
кануля́рый |
| Т. |
кануля́рыяй кануля́рыяю |
кануля́рыямі |
| М. |
кануля́рыі |
кануля́рыях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КІШАЧНАПО́ЛАСЦЕВЫЯ (Coelenterata),
жыгучыя, кнідарыі, тып беспазваночных жывёл, гл. ў арт. Актыніі, Высакародны карал, Гідроідныя, Гідры, Канулярыі, Каралавыя паліпы, Каралы, Медузы, Паліпы, Сіфанафоры, Сцыфоідныя.
т. 8, с. 314
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)