кантэ́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантэ́нт кантэ́нты
Р. кантэ́нту кантэ́нтаў
Д. кантэ́нту кантэ́нтам
В. кантэ́нт кантэ́нты
Т. кантэ́нтам кантэ́нтамі
М. кантэ́нце кантэ́нтах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кантэ́нт-ана́ліз

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантэ́нт-ана́ліз кантэ́нт-ана́лізы
Р. кантэ́нт-ана́лізу кантэ́нт-ана́лізаў
Д. кантэ́нт-ана́лізу кантэ́нт-ана́лізам
В. кантэ́нт-ана́ліз кантэ́нт-ана́лізы
Т. кантэ́нт-ана́лізам кантэ́нт-ана́лізамі
М. кантэ́нт-ана́лізе кантэ́нт-ана́лізах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кантэ́нте́неджар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантэ́нте́неджар кантэ́нте́неджары
Р. кантэ́нте́неджара кантэ́нте́неджараў
Д. кантэ́нте́неджару кантэ́нте́неджарам
В. кантэ́нте́неджара кантэ́нте́неджараў
Т. кантэ́нте́неджарам кантэ́нте́неджарамі
М. кантэ́нте́неджару кантэ́нте́неджарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кантэ́нт-права́йдар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантэ́нт-права́йдар кантэ́нт-права́йдары
Р. кантэ́нт-права́йдара кантэ́нт-права́йдараў
Д. кантэ́нт-права́йдару кантэ́нт-права́йдарам
В. кантэ́нт-права́йдар кантэ́нт-права́йдары
Т. кантэ́нт-права́йдарам кантэ́нт-права́йдарамі
М. кантэ́нт-права́йдары кантэ́нт-права́йдарах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кантэ́нт-прае́кт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантэ́нт-прае́кт кантэ́нт-прае́кты
Р. кантэ́нт-прае́кта кантэ́нт-прае́ктаў
Д. кантэ́нт-прае́кту кантэ́нт-прае́ктам
В. кантэ́нт-прае́кт кантэ́нт-прае́кты
Т. кантэ́нт-прае́ктам кантэ́нт-прае́ктамі
М. кантэ́нт-прае́кце кантэ́нт-прае́ктах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вэб-кантэ́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. вэб-кантэ́нт
Р. вэб-кантэ́нту
Д. вэб-кантэ́нту
В. вэб-кантэ́нт
Т. вэб-кантэ́нтам
М. вэб-кантэ́нце

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кантэ́нт-ана́ліз

(ад англ. content = змест, сутнасць + аналіз)

метад выяўлення і ацэнкі спецыфічных характарыстык тэкстаў і іншых носьбітаў інфармацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

веб-конте́нт комп. вэб-кантэ́нт, -нту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ІНФАРМА́ТЫКА,

кірунак у гістарычнай навуцы, у аснове якога ляжаць фармалізацыя і камп’ютэрная апрацоўка гіст. крыніц, распрацоўка і выкананне новых інфарм. тэхналогій гіст. даследавання, стварэнне камп’ютэрных праграм навучання па гісторыі. З’яўленне гістарычнай інфарматыкі ў 2-й пал. 20 ст. звязана з інтэнсіфікацыяй і ўзаемапранікненнем навук. дысцыплін, у выніку чаго ў іх сумежных галінах узнікаюць новыя навук. кірункі. Найважнейшае ў гэтым працэсе — выкарыстанне колькасных ці матэм. метадаў (шматмернага статыстычнага аналізу, кантэнт-аналізу, мадэліравання і інш.) у розных галінах навук. ведаў, у т. л. ў гісторыі. У сав. квантытатыўнай гісторыі (кліяметрыі) быў выпрацаваны збалансаваны падыход да гэтых метадаў — іх выкарыстанне ў спалучэнні з традыц. метадамі. Патрэбы гіст. крыніцазнаўства і развіццё кліяметрыі абумовілі істотнае пранікненне камп’ютэрных тэхналогій у гіст. навуку. З аднаго боку, з’явілася неабходнасць у т.зв. «камп’ютэрным крыніцазнаўстве» і падрыхтоўцы спецыялістаў-гісторыкаў, здольных працаваць у гэтай галіне без пасрэднікаў, а з другога боку, у кліяметрыі акрэсліліся новыя тэндэнцыі, якія вызначылі яе выхад за ўласныя рамкі (камп’ютэрная апрацоўка ўсёй гіст. інфармацыі, закладзенай у пісьмовых і вобразных крыніцах). У выніку на стыку «камп’ютэрнага крыніцазнаўства», інфарматыкі і квантытатыўнай гісторыі ўзнікла новая міждысцыплінарная галіна, якая ў Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютэр» краін СНД атрымала назву «гістарычная інфарматыка» (з 1990 выдаецца інфарм. бюлетэнь). Гістарычная інфарматыка мае свой тэарэт. кампанент, уласны апарат паняццяў, базу крыніц і мадэль структуры таго прафесійнага калектыву, які бачыць у гістарычнай інфарматыцы асн. сферу сваёй дзейнасці. Практычныя задачы гістарычнай інфарматыкі: распрацоўка агульных падыходаў да выкарыстання інфарм. тэхналогій, стварэнне спецыялізаванага праграмнага забеспячэння ў гіст. даследаваннях і гіст. адукацыі, у т. л. гіст. баз і банкаў даных (ведаў), камп’ютэрных тэхналогій падачы і аналізу інфармацыі гіст. крыніц рознага характару, інфарм. сетак, мультымедыя праграм і інш. інструментальных сродкаў вывучэння і навучання гісторыі.

Літ.:

Методология истории: Учебное пособие для студентов вузов. Мн., 1996;

Историческая информатика: Уч. пособие. М., 1996.

У.Н.Сідарцоў.

т. 5, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)