кантэ́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від тары для захоўвання і перавозкі грузаў, прадуктаў і пад.

|| прым. кантэ́йнерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантэ́йнер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кантэ́йнер кантэ́йнеры
Р. кантэ́йнера кантэ́йнераў
Д. кантэ́йнеру кантэ́йнерам
В. кантэ́йнер кантэ́йнеры
Т. кантэ́йнерам кантэ́йнерамі
М. кантэ́йнеры кантэ́йнерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кантэ́йнер м. конте́йнер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кантэйнер 5/396

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кантэ́йнер, ‑а, м.

Спецыяльная скрыня для перавозкі грузаў. Пад’ёмны кран паволі нёс на гмах кантэйнеры з цэглай. Карпаў. Міма Шчупака праплываюць цяжкія платформы з кантэйнерамі, вагоны з вугалем, цыстэрны з гаручым, лядоўні з прадуктамі... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНТЭ́ЙНЕР (англ. Container ад contain змяшчаць),

шматабаротная тара ў выглядзе стандартнай ёмістасці для перавозкі грузаў спец. кантэйнеравозамі, суднамі, аўтамабілямі, чыг. платформамі.

Грузы пры кантэйнерных перавозках не выгружаюць з К. аж да прыбыцця на склад атрымальніка, самі ж К. прыстасаваны для механізаванай пагрузкі і выгрузкі, перагрузкі з аднаго віду транспарту на другі. К. бываюць універсальныя, спец. і спецыялізаваныя; закрытыя і адкрытыя суцэльныя, рашоткавыя, разборныя і складаныя. Разлічаны на перавозку ад 3 да 30 т грузаў. Выкарыстанне К. паскарае пагрузачна-разгрузачныя аперацыі і абарот трансп. сродкаў, паляпшае захаванасць грузаў.

т. 8, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантэ́йнер м. Container [kɔn´te:nər] m -s, -, transportábler Behälter;

кантэ́йнер вялі́кай ёмістасці Gróßbehälter m, Gróßcontainer [-´te:-] m;

халадзі́льны кантэ́йнер Kühlbehälter m;

збо́рны кантэ́йнер Sámmelbehälter m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кантэ́йнер

(англ. container)

спецыяльная скрыня для перавозкі грузаў без дадатковай упакоўкі, для навуковай апаратуры, напр. на касмічным караблі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блок-кантэ́йнер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блок-кантэ́йнер блок-кантэ́йнеры
Р. блок-кантэ́йнера блок-кантэ́йнераў
Д. блок-кантэ́йнеру блок-кантэ́йнерам
В. блок-кантэ́йнер блок-кантэ́йнеры
Т. блок-кантэ́йнерам блок-кантэ́йнерамі
М. блок-кантэ́йнеры блок-кантэ́йнерах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́дуль-кантэ́йнер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мо́дуль-кантэ́йнер мо́дуль-кантэ́йнеры
Р. мо́дуль-кантэ́йнера мо́дуль-кантэ́йнераў
Д. мо́дуль-кантэ́йнеру мо́дуль-кантэ́йнерам
В. мо́дуль-кантэ́йнер мо́дуль-кантэ́йнеры
Т. мо́дуль-кантэ́йнерам мо́дуль-кантэ́йнерамі
М. мо́дуль-кантэ́йнеры мо́дуль-кантэ́йнерах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)