кантрацэ́пцыя, -і, ж.

Папярэджанне цяжарнасці з дапамогай спецыяльных сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантрацэ́пцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кантрацэ́пцыя
Р. кантрацэ́пцыі
Д. кантрацэ́пцыі
В. кантрацэ́пцыю
Т. кантрацэ́пцыяй
кантрацэ́пцыяю
М. кантрацэ́пцыі

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАНТРАЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. contraceptio літар. процізачацце),

метады і сродкі папярэджання цяжарнасці. Адрозніваюць К. фізіял. і штучную. Фізіял. К. заснавана на палавым устрыманні ў авуляцыйны перыяд (з 12-га да 16-га дня пры 28-дзённым менструальным цыкле), калі зачацце найб. верагоднае. Тэрміны авуляцыі могуць вар’іраваць, што робіць К., заснаваную на фізіял. асаблівасцях, не вельмі надзейнай. Часовая стэрыльнасць (немагчымасць зачацця) бывае ў многіх жанчын пры кармленні грудзьмі, асабліва ў першыя месяцы пасля родаў. Штучная К. ўключае мех., хім., біял., хірург. і камбінаваныя сродкі і метады. К. мае значнае сац. значэнне як адзін з асн. метадаў прафілактыкі аборту, планавання сям’і, рэгулявання росту народанасельніцтва і інш. Гл. таксама Процізачаткавыя сродкі.

І.​У.​Дуда.

т. 8, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантрацэ́пцыя ж. мед. Empfä́ngnisverhütung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кантрацэ́пцыя

[ад контра + лац. (con)ceptio = зачацце]

метады і сродкі пазбягання цяжарнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

contraception [ˌkɒntrəˈsepʃn] n. кантрацэ́пцыя, выкарыста́нне процізача́ткавых/супрацьзача́ткавых сро́дкаў; прадухіле́нне цяжа́рнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

contraception

[,kɑ:ntrəˈsepʃən]

n.

прадухіле́ньне зача́цьця, кантрацэ́пцыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

antykoncepcja

ж. кантрацэпцыя; засцераганне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Kontrazeptión f - мед. кантрацэ́пцыя, засцерага́нне ад цяжа́рнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)