КАНТРАСТЫ́ЎНАЯ ЛІНГВІ́СТЫКА, канфрантатыўная лінгвістыка, супастаўляльнае мовазнаўства,

кірунак лінгвістычных даследаванняў дзвюх або некалькіх моў. Мэта К.л. — выяўленне агульных асаблівасцей ці адрозненняў моў, што вядзе да стварэння моўнай тыпалогіі (устанаўлення пэўных тыпаў моў паводле структуры асобных частак гэтых моў: фаналагічнай сістэмы, грамат. структуры, лексічнага складу, стылістыкі і інш). Выкарыстоўваецца для апісання дзвюх або некалькіх моў з дыдактычнымі мэтамі (напр., у перакладазнаўстве), пры вывучэнні моў свету. Супастаўленне моў у К.л. адбываецца на аснове параўнання сістэм моў або на аснове параўнання тэкстаў, якія лічацца эквівалентнымі. Магчыма супастаўляльнае даследаванне моў і на адным сінхронным зрэзе, і ў ходзе моўнай эвалюцыі (у дыяхраніі).

Літ.:

Ярцева В.Н. Контрастивная грамматика. М., 1981;

Методы сопоставительного изучения языков. М., 1988;

Теоретические и методологические проблемы сопоставительного изучения славянских языков. М., 1994;

Нехай О.А., Поплавская Т.В. Сравнительная типология английского и белорусского языков. Мн., 1983;

Белорусско-болгарские языковые параллели. Мн., 1992;

Славяно-германские языковые параллели. Мн., 1996.

А.​Я.​Супрун.

т. 8, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНФРАНТАТЫ́ЎНАЯ ЛІНГВІ́СТЫКА,

гл. Кантрастыўная лінгвістыка.

т. 8, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантрасты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кантрасты́ўны кантрасты́ўная кантрасты́ўнае кантрасты́ўныя
Р. кантрасты́ўнага кантрасты́ўнай
кантрасты́ўнае
кантрасты́ўнага кантрасты́ўных
Д. кантрасты́ўнаму кантрасты́ўнай кантрасты́ўнаму кантрасты́ўным
В. кантрасты́ўны (неадуш.)
кантрасты́ўнага (адуш.)
кантрасты́ўную кантрасты́ўнае кантрасты́ўныя (неадуш.)
кантрасты́ўных (адуш.)
Т. кантрасты́ўным кантрасты́ўнай
кантрасты́ўнаю
кантрасты́ўным кантрасты́ўнымі
М. кантрасты́ўным кантрасты́ўнай кантрасты́ўным кантрасты́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)