канто́вы, -ая, -ае.

Які мае канты, з кантамі (у 1 знач.).

К. слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канто́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канто́вы канто́вая канто́вае канто́выя
Р. канто́вага канто́вай
канто́вае
канто́вага канто́вых
Д. канто́ваму канто́вай канто́ваму канто́вым
В. канто́вы (неадуш.)
канто́вага (адуш.)
канто́вую канто́вае канто́выя (неадуш.)
канто́вых (адуш.)
Т. канто́вым канто́вай
канто́ваю
канто́вым канто́вымі
М. канто́вым канто́вай канто́вым канто́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

канто́вы гранёный; ребри́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае канты; апрацаваны на канты (у 1 знач.). Кантовы слуп. □ Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою. Гартны.

2. З вугламі (трыма, чатырма і больш), не ў форме акружнасці. Не з таго боку, дык з другога, але абавязкова ў кожнай хатцы ёсць хоць адно акенца: дзе круглае, дзе кантовае. Кулакоўскі. У кантовую, пафарбаваную зялёным, стальную каробку баракамеры селі два лётчыкі. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канто́вы geschlffen; facettert [-sɛ-] (пра каштоўны камень)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кантовы, гранёны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рубча́сты, -ая, -ае.

3 рубцамі¹ (у 1 і 2 знач.); з кантамі, кантовы.

Рубчастая шклянка.

Рубчастая тканіна.

|| наз. рубча́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З рубцамі ​1 (у 1 знач.). З кішэні штаноў выглядала драўляная, рубчастая ручка вялікага рэвальвера. Самуйлёнак. // З кантамі; кантовы. Рубчастая шклянка.

2. Пакрыты рубцамі ​1 (у 2 знач.). І толькі цяпер Віця ўбачыў, што ў новенькага кароткія, крыху ніжэй локцяў рукавы, а замест кісцяў рук з рукавоў вытыркаюцца рубчастыя чырванаватыя куксы. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)