кансістэ́нцыя, -і, ж. (кніжн.).

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці, густаты чаго-н.

Цвёрдая к.

Вадкая к. сумесі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кансістэ́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кансістэ́нцыя
Р. кансістэ́нцыі
Д. кансістэ́нцыі
В. кансістэ́нцыю
Т. кансістэ́нцыяй
кансістэ́нцыяю
М. кансістэ́нцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кансістэ́нцыя ж., книжн. консисте́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансістэ́нцыя, ‑і, ж.

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці рэчыва; густата чаго‑н. Цвёрдая кансістэнцыя. Вадкая кансістэнцыя.

[Ад лац. consistentia — састаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансістэ́нцыя

(лац. consistentia = састаў)

ступень шчыльнасці, цвёрдасці рэчыва; густата чаго-н. (напр. цвёрдая к., вадкая к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

консисте́нция спец. кансістэ́нцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансістэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва значная кансістэнцыя. Кансістэнтная мазь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

konsystencja

ж. кансістэнцыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

consistency [kənˈsɪstənsi] n.

1. паслядо́ўнасць, лагі́чнасць; трыва́ласць, пастая́нства; узго́дненасць

2. кансістэ́нцыя, шчы́тнасць, шчы́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЛЯЧЭ́БНАЕ ХАРЧАВА́ННЕ, дыетатэрапія,

выкарыстанне спец. рацыёнаў харчавання з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Асн. прызначэнне — збалансаванасць рацыёну: забеспячэнне арганізма чалавека ў неабходных суадносінах бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, незаменнымі амінакіслотамі, вітамінамі, мікраэлементамі і інш. Улічваецца таксама кулінарная апрацоўка, каларыйнасць, кансістэнцыя стравы, рэжым харчавання і інш. Існуе 15 асн. дыет (сталоў) і іх варыянты, таксама сутачныя рэжымы (разгрузачныя дні), спец. дыеты (нулявая, малочная, гароднінная, каліевая і інш.). Навук. асновы Л.х. распрацоўвае дыеталогія.

М.​В.​Шчавелева.

т. 9, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)