канструява́ць, -рую́ю, -рую́еш, -рую́е; -рую́й; -руява́ны; незак., што.

1. Ствараць канструкцыю чаго-н.; будаваць.

К. радыёпрыёмнік.

2. Ствараць у пэўным саставе (кніжн.).

К. прэзідыум міжнароднага кангрэса.

|| зак. сканструява́ць, -рую́ю, -рую́еш, -рую́е; -рую́й; -руява́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канструява́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. канструю́ю канструю́ем
2-я ас. канструю́еш канструю́еце
3-я ас. канструю́е канструю́юць
Прошлы час
м. канструява́ў канструява́лі
ж. канструява́ла
н. канструява́ла
Загадны лад
2-я ас. канструю́й канструю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час канструю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канструява́ць несов. конструи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; незак., што.

1. Ствараць план, канструкцыю чаго‑н.; распрацоўваць канструкцыю і збіраць, вырабляць механізмы, машыны і інш. Канструяваць аўтамабілі. Канструяваць фізічныя прыборы. Канструяваць радыёпрыёмнік.

2. Кніжн. Ствараць у пэўным саставе. Канструяваць прэзідыум міжнароднага кангрэса.

[Ад лац. construere — будаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канструява́ць entwérfen* vt, konstruíeren vt; entwickéln vt;

канструява́ць но́вую машыну éine néue Maschíne entwíckeln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канструява́ць

(лац. construere = будаваць)

1) ствараць канструкцыю чаго-н., будаваць механізмы, машыны, збудаванні з выкананнем іх праектаў і разлікаў (напр. к. аўтамабілі);

2) ствараць у пэўным саставе (напр. к. прэзідыум з’езда).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сканструява́ць гл. канструяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

конструи́ровать несов. канструява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канструява́цца, ‑руюецца; незак.

Зал. да канструяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе.

Зак. да канструяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)