канста́нцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канста́нцкі канста́нцкая канста́нцкае канста́нцкія
Р. канста́нцкага канста́нцкай
канста́нцкае
канста́нцкага канста́нцкіх
Д. канста́нцкаму канста́нцкай канста́нцкаму канста́нцкім
В. канста́нцкі (неадуш.)
канста́нцкага (адуш.)
канста́нцкую канста́нцкае канста́нцкія (неадуш.)
канста́нцкіх (адуш.)
Т. канста́нцкім канста́нцкай
канста́нцкаю
канста́нцкім канста́нцкімі
М. канста́нцкім канста́нцкай канста́нцкім канста́нцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

УІ́КЛІФ (Вікліф; Wycliffe, Wiclif) Джон (паміж 1320 і 1330, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія — 31.12.1384), англійскі рэфарматар царквы, ідэолаг бюргерскай ерасі. Праф. Оксфардскага ун-та, д-р багаслоўя (1372). Аўтар шматлікіх памфлетаў і трактатаў, перакладчык Бібліі на англ. мову. Лічыў чалавецтва зямной «ваяўнічай царквой», а Бога яго вярх. сюзерэнам і адзіным уласнікам усяго, што ёсць на зямлі. Паводле У., Бог дае людзям зямныя багацці толькі ў часовае трыманне за верную яму службу («праведныя паводзіны»). Адстойваў прымат свецкай улады над духоўнай, выступаў за секулярызацыю царк. уласнасці. Ідэі У. адыгралі вял. ролю ў ідэалаг. падрыхтоўцы Уота Тайлера паўстання 1381 у Англіі, якое сам У. лічыў вынікам парушэння саслоўямі «боскага закону». У 1382 сабор англ. біскупаў асудзіў вучэнне У., Канстанцкі сабор 1415 абвясціў яго ератыком. Ідэі У. паўплывалі на светапогляд лалардаў у Англіі, Я.Гуса, М.Лютэра, дзеячаў англ. Рэфармацыі.

т. 16, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСЯЛЕ́НСКІЯ САБО́РЫ,

з’езды вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы, на якіх абмяркоўваюцца і вырашаюцца пытанні багаслоўскага, царкоўна-паліт. і дысцыплінарнага характару. Вял. месца ў дзейнасці У.с. займала барацьба з ерасямі. Праваслаўная царква прызнае толькі 7 першых У.с., якія адбыліся да падзелу цэркваў і склікаліся рым. і візант. імператарамі. З 12 ст. папы рымскія склікаюць з’езды толькі вышэйшага духавенства каталіцкай царквы, але называюць іх У.с. і прысвойваюць ім адпаведна парадкавыя нумары. Назвы У.с. атрымліваюць ад месца, дзе адбыліся.

У.с.: 1) I Нікейскі, 325; 2) I Канстанцінопальскі, 381; 3) Эфескі, 431; у 449 скліканы новы Эфескі сабор, які, аднак, на наступным саборы быў аб’яўлены «разбойніцкім» і выключаны са спіса У.с.; 4) Халкідонскі, 451; 5) II Канстанцінопальскі, 553; 6) III Канстанцінопальскі, 680—81; у 692 у Канстанцінопалі скліканы У.с., які атрымаў назву Пяташостага, таму што яго рашэнні дапаўнялі рашэнні 5-га і 6-га У.с.; 7) II Нікейскі, 787; 8) IV Канстанцінопальскі, 869—70, на якім выявіліся вострыя супярэчнасці паміж зах. і ўсх. хрысціянскімі цэрквамі; яго рашэнні, накіраваныя супраць канстанцінопальскага патрыярха Фоція, былі скасаваны на V Канстанцінопальскім саборы; 9) I Латэранскі, 1123; 10) II Латэранскі, 1139; 11) III Латэранскі, 1179; 12) IV Латэранскі, 1215 (санкцыяніраваў інквізіцыю); 13) I Ліёнскі, 1245; 14) II Ліёнскі, 1274, унія з правасл. царквой; 15) В’енскі, 1311—12; 16) Канстанцкі, 1414—18; 17) Базельска-Фларэнційскі, 1431—49; 18) V Латэранскі, 1512—17; 19) Трыдэнцкі, 1545—63; 20) I Ватыканскі, 1869—70; 21) II Ватыканскі, 1962—65. Гл. таксама Ватыканскія саборы.

Літ.:

Лозинский С.Г. История папства. М., 1961.

т. 16, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)