кандэнса́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для кандэнсацыі чаго-н.

К. па́ры.

|| прым. кандэнса́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандэнса́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кандэнса́тар кандэнса́тары
Р. кандэнса́тара кандэнса́тараў
Д. кандэнса́тару кандэнса́тарам
В. кандэнса́тар кандэнса́тары
Т. кандэнса́тарам кандэнса́тарамі
М. кандэнса́тары кандэнса́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кандэнса́тар эл., тех. конденса́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кандэнса́тар, ‑а, м.

1. Цеплаабменны апарат для ператварэння ў вадкасць пары якога‑н. рэчыва (часцей вады) шляхам ахаладжэння.

2. Прыбор для накаплення электрычнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кандэнсатар (у цеплатэхніцы) 5/379; 11/101

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДЭНСА́ТАР (ад лац. condenso згушчаю, ушчыльняю) у цеплатэхніцы, апарат для кандэнсацыі газападобнага рэчыва (пары); від цеплаабменнага апарата. Адрозніваюць К. паверхневыя (пара абменьваецца цяплом з халодным цепланосьбітам, напр., вадой, праз сценкі трубак) і кантактныя ці змяшчальныя (пара змешваецца непасрэдна з ахаладжальнай вадой). Выкарыстоўваецца ў апаратах хім. вытв-сці, цеплаэнергетыцы (гл. Геатэрмальная электрастанцыя), халадзільных апаратах, выпаральніках і інш.

т. 7, с. 582

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кандэнса́тар м. эл., тэх. Kondensátor m -s, -tóren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кандэнса́тар

(ад лац. condensare = згушчаць)

1) апарат, у якім адпрацаваная пара ахалоджваецца і ператвараецца ў ваду;

2) прыбор для назапашвання электрычнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кандэнсатар электрычны 4/396; 5/379

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДЭНСА́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,

прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл. Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш. Гл. таксама Варыкап, Варыконд.

Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.

т. 7, с. 582

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)