Кандра́т

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Кандра́т Кандра́ты
Р. Кандра́та Кандра́таў
Д. Кандра́ту Кандра́там
В. Кандра́та Кандра́таў
Т. Кандра́там Кандра́тамі
М. Кандра́це Кандра́тах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кандрат (князь мазавецкі) 2/617

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кандра́т ’тхор’ (пар. Мат. Гом.) — табу. Параўн. Міша ’мядзведзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АТРАХО́ВІЧ Кандрат Кандратавіч, гл. Крапіва Кандрат.

т. 2, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кандра́тка ў спалучэнні братка‑кандратка ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця), кандрацька ’тс’ (бярэз. Сл. паўзі.-зах.). Ад імя Кандрат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знямо́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і зняможаны. Кандрат вярнуўся з дарогі брудны і знямоглы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выцягнуць абору (з лапця). Кандрат.. сеў, разбарсаў лапці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́бнікі, ‑аў; адз. няма.

Уст. Штаны са зрэбнага палатна. З сянец выйшаў босы Кандрат у палатняных зрэбніках. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНА́ХАЎ (Кандрат Кандратавіч) (5.1. 1894, в. Узорава Маскоўскай вобл. — 1939),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н., праф. (1936). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1934—37 заг. кафедры і дырэктар Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях фізіялогіі гіпаталамуса, гематаэнцэфалічнага бар’ера, істэрыі, арганізацыі аховы здароўя, неўралагічнай дапамогі і методыкі выкладання ў мед. ін-тах.

Тв.:

К цитоархитектонике гипоталамуса // Медико-биол. журн. 1926. Вып. 6.

т. 10, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

байкапі́сец, ‑пісца, м.

Аўтар баек ​1 (у 1 знач.). Выдатны сатырык і байкапісец. Кандрат Крапіва ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускай савецкай літаратуры. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)