КАНВЕНЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ,

тое. што каранцінныя хваробы.

т. 7, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНВЕНЦЫ́ЙНЫЯ ТАРЫ́ФЫ,

стаўкі мытных пошлін, якія ўстанаўліваюцца гандл. дагаворамі або пагадненнямі паміж дзяржавамі для асобных тавараў, што ўвозяцца з адной з дагаворных дзяржаў у другую. Стаўкі К.т. ніжэйшыя за стаўкі аўтаномнага тарыфу, які ўстанаўлівае аднабаковым актам адпаведная дзяржава.

т. 7, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНВЕНЦЫ́ЙНЫЯ ЦЭ́НЫ,

у знешнім гандлі цэны на экспартуемую і імпартуемую прадукцыю (тавары і паслугі), якія ўстанаўліваюцца міжнар. дагаворамі і пагадненнямі на ўзроўні ўрадаў краін. У адпаведных канвенцыях па цэнах прадугледжваюцца таксама ўзаемныя правы і абавязкі дзяржаў у галіне цэнаўтварэння і ўзроўняў цэн на пэўныя віды прадукцыі, тавараў.

т. 7, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канвенцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. канвенцы́йны канвенцы́йная канвенцы́йнае канвенцы́йныя
Р. канвенцы́йнага канвенцы́йнай
канвенцы́йнае
канвенцы́йнага канвенцы́йных
Д. канвенцы́йнаму канвенцы́йнай канвенцы́йнаму канвенцы́йным
В. канвенцы́йны (неадуш.)
канвенцы́йнага (адуш.)
канвенцы́йную канвенцы́йнае канвенцы́йныя (неадуш.)
канвенцы́йных (адуш.)
Т. канвенцы́йным канвенцы́йнай
канвенцы́йнаю
канвенцы́йным канвенцы́йнымі
М. канвенцы́йным канвенцы́йнай канвенцы́йным канвенцы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАРАНЦІ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ, канвенцыйныя хваробы (ад лац. conventio дагавор, пагадненне),

інфекцыйныя хваробы, што характарызуюцца вял. заразлівасцю і высокай смяротнасцю і ў адносінах да якіх выкарыстоўваюцца дзеянні Міжнар. каранціну ці міжнар. сан. канвенцый. Да К.х. адносяцца: воспа натуральная, жоўтая ліхаманка, халера, чума (да 1979). Гл. таксама Санітарная ахова, Санітарная ахова граніц.

т. 8, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)