канве́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах (у Францыі ў 1792—1795 гг.).

Нацыянальны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канве́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канве́нт канве́нты
Р. канве́нта канве́нтаў
Д. канве́нту канве́нтам
В. канве́нт канве́нты
Т. канве́нтам канве́нтамі
М. канве́нце канве́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канве́нт м., ист. конве́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канве́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Гіст. Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах.

•••

Нацыянальны канвент — нацыянальны сход, вышэйшы прадстаўнічы орган у Францыі ў часы буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.

[Ад лац. conventus — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канвент (1794—95, Францыя) 10/633; 11/531

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНВЕ́НТ нацыянальны,

вышэйшы заканад. і выканаўчы орган 1-й Франц. рэспублікі ў 1792—95. Скліканы ў Парыжы пасля ліквідацыі манархіі ў выніку нар. паўстання 10.8 1792. Складаўся з 783 дэпутатаў, якія ўтваралі 3 групоўкі: найб. радыкальная (якабінцы) сапернічала з больш памяркоўнымі жырандыстамі (брысоцінцамі); «балота» вагалася і падтрымлівала ў той ці іншы момант мацнейшы бок. У 1792—93 у К. дамінавалі жырандысты, пасля паўстання 31.5—2.6.1793 — якабінцы. Якабінскі К. быў вышэйшым органам якабінскай дыктатуры, у якой гал. ролю адыгрываў К-т грамадскага выратавання (у розны час уваходзілі Ж.Ж.Дантон. Л.А.Сен-Жуст, Ж.Кутон, М.Рабеспёр і інш.), які кіраваў усёй дзярж. і паліт. дзейнасцю ў краіне і якому былі падначалены ўсе органы дзярж. улады, у т. л. ваенныя. Гэты к-т разам з К-там грамадскай бяспекі (праследаваў паліт. апанентаў) складаў рэв. ўрад якабінцаў. Тэрмідарыянскі пераварот (ліп. 1794) паклаў пачатак т.зв. тэрмідарыянскаму К., у выніку дзейнасці якога падрыхтаваны пераход да рэжыму Дырэкторыі. Гл. таксама Французская рэвалюцыя 1789—99.

т. 7, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канве́нт

(лац. conventus = сход)

выбарны орган з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах;

нацыянальны к. — вышэйшы заканадаўчы і выканаўчы орган у Францыі ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сеньярэ́н-канве́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сеньярэ́н-канве́нт сеньярэ́н-канве́нты
Р. сеньярэ́н-канве́нта сеньярэ́н-канве́нтаў
Д. сеньярэ́н-канве́нту сеньярэ́н-канве́нтам
В. сеньярэ́н-канве́нт сеньярэ́н-канве́нты
Т. сеньярэ́н-канве́нтам сеньярэ́н-канве́нтамі
М. сеньярэ́н-канве́нце сеньярэ́н-канве́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сеньярэ́н-канве́нт м., полит., ист. сеньоре́н-конве́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нацыянальны канвент чартыстаў 11/204

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)