канва́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. канва́
Р. канвы́
Д. канве́
В. канву́
Т. канво́й
канво́ю
М. канве́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

канва́, -ы́, ж.

1. Рэдкая сятчатая баваўняная або льняная тканіна, якая служыць асновай для вышыўкі крыжам па клетках.

Вышываць па канве.

2. перан. Аснова чаго-н.

Сюжэтная к. рамана.

Храналагічная к.

|| прым. канво́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канва́ канва́, -вы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канва́ ж., прям., перен. канва́;

вышыва́ць па ~ве́ — вышива́ть по канве́;

к. маста́цкага тво́раканва́ худо́жественного произведе́ния;

храналагі́чная к. — хронологи́ческая канва́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канва́, ‑ы, ж.

1. Рэдкая сятчатая тканіна, баваўняная або льняная, якая служыць асновай пры вышыванні крыжам. Вучыла бабка Ягася.. [Алаізу] і рукадзеллю: вышываць крыжыкамі па канве. Арабей.

2. перан. Аснова чаго‑н. Сюжэтная канва рамана. □ Цягнецца канва жыцця бесперапынна, і ўсё новыя ўзоры з’яўляюцца на ёй. Пестрак.

•••

Храналагічная канва — пералік падзей, размешчаных у парадку храналагічнай паслядоўнасці.

[Фр. canevas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канва́ ж

1. Gttergewebe n -s, -;

2. перан (аснова) Grndlage f -, -n; Skeltt n -(e)s, -e;

канва́ сюжэ́ту Skeltt der Hndlung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канва́

(фр. canevas)

1) рэдкая сятчатая баваўняная або льняная тканіна, якая служыць асновай пры вышыванні;

2) перан. аснова чаго-н. (напр. сюжэтная к. рамана).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Канва́ ’рэдкая сятчатая тканіна (баваўняная або льняная), якая служыць асновай пры вышыванні крыжам’ (ТСБМ, Сцяшк.), лід. канво́ ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле націску запазычана з рус., (а не з польск.), канва́, якое (у XIX ст.) < з франц. canevasканва’. Аднак раней, яшчэ ў XVI ст. ст.-бел. канавасовый ’з палатна канавасу’ прыйшло са ст.-польск. kanawasowy < kanawas < (kanawac(a), kanafas ’шаўковая або баваўняная тканіна’, суч. польск. kanafas ’пераплётны матэрыял’) < італ. canavaccio ’ануча’ < с.-лац. canovacium ’грубае палатно’, якое ўзыходзіць да canava ’каноплі’ (Булыка, Запаз. 136; Слаўскі, 2, 47–48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

храналагі́чны хронологи́ческий;

~ная канва́ — хронологи́ческая канва́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

храналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да храналогіі. У некаторых выпадках паэма па сваіх храналагічных рамках ахоплівае падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і сучаснасць. Перкін.

2. Заснаваны на паслядоўным ходзе падзей. Паколькі ж велічныя падзеі апісваюцца ў храналагічным парадку, то «Нарач» з правам можна назваць гераічнаю хронікай. У. Калеснік.

•••

Храналагічная канва гл. канва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)