Падвесная канатная дарога 7/601

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДВЕ́СНАЯ КАНА́ТНАЯ ДАРО́ГА,

гл. Канатная дарога.

т. 11, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНА́ТНАЯ ДАРО́ГА,

збудаванне для транспартавання грузаў і пасажыраў у падвесных ваганетках (цялежках, крэслах, кабінах), якія рухаюцца па стальных канатах, нацягнутых паміж апорамі. Бываюць грузавыя, пасажырскія і камбінаваныя, 2- і 1-канатныя, з кальцавым і маятнікавым рухам ваганетак. Будуюць у горных, перасечаных і інш. цяжкадаступных мясцовасцях, гарадах, перагружаных наземным транспартам.

Грузавыя К.д. звычайна 2-канатныя з кальцавым рухам ваганетак. Вугал пад’ёму да 30° і больш, скорасць да 3,3 м/с і больш. Выкарыстоўваюцца ў гарнаруднай, металургічнай, хім. і інш. галінах прам-сці. Пасажырскія К.д. бываюць 2-канатныя з маятнікавым і кальцавым рухам вагонаў (на 12—100 або 4 чал.) і 1-канатныя (звычайна кальцавыя) з жорстка замацаванымі 1- або 2-меснымі сядзеннямі. Вышыня пад’ёму да 3 км, скорасць руху 1,5—11 м/с. У горнай мясцовасці пашыраны 1-канатныя буксіровачныя К.д. для гарналыжнікаў. Бываюць і наземныя К.д. для перамяшчэння ваганетак і інш. трансп. сродкаў па вузкакалейных рэйкавых пуцях, пракладзеных па крутым пад’ёме. Выкарыстоўваюцца ў кар’ерах, на прамысл. прадпрыемствах і інш.

І.І.Леановіч.

Схема падвеснай канатнай дарогі: 1 — механізм нацяжэння канатаў; 2 — вагоны; 3 — накіравальная рэйка для зняцця вагонаў з канатаў; 4 — лябёдка; 5 — нерухомы канат, па якім коцяцца вагонныя колы; 6 — рухомы канат, які цягне вагоны паміж станцыямі.

т. 7, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каната; прызначаны для вырабу канатаў. Канатная фабрыка.

•••

Канатная дарога гл. дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Тоўстая моцная вяроўка з пяньковага валакна або дроту.

Сталёвы к.

|| прым. кана́тны, -ая, -ае.

Канатная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́тны кана́тный;

~ная даро́гакана́тная доро́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́тка (канатная дорога) разг. кана́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кана́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Дарога з канатнай цягай; канатная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кана́тны кана́тная кана́тнае кана́тныя
Р. кана́тнага кана́тнай
кана́тнае
кана́тнага кана́тных
Д. кана́тнаму кана́тнай кана́тнаму кана́тным
В. кана́тны (неадуш.)
кана́тнага (адуш.)
кана́тную кана́тнае кана́тныя (неадуш.)
кана́тных (адуш.)
Т. кана́тным кана́тнай
кана́тнаю
кана́тным кана́тнымі
М. кана́тным кана́тнай кана́тным кана́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кана́тны Seil-;

кана́тная даро́га Silbahn f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)