Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
камі́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач.
Прыёмная к.
Рэвізійная к.
2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).
Браць тавар на камісію.
|| прым.камісі́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).
К. магазін.
Атрымаць камісійныя (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
камі́сіяж., в разн. знач. коми́ссия;
вы́барчая к. — избира́тельная коми́ссия;
здаць на ~сію — сдать на коми́ссию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
камі́сія, ‑і, ж.
1. Група асоб як орган, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач. Выбарчая камісія. Следчая камісія. Прыемная камісія. □ Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці.Лынькоў.Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы.Васілевіч.
2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Дзяржаўная планавая камісія.
3. Дагавор, паводле якога адзін бок абавязваецца за ўзнагароду зрабіць пэўныя здзелкі ад свайго імя па даручэнню і за кошт другога боку.
•••
Канфліктная камісія — камісія, якая вырашае спрэчкі і канфлікты паміж адміністрацыяй і работнікамі прадпрыемства, паміж прадпрыемствамі і інш.
На камісію — для продажу за пэўную ўзнагароду (здаць, прыняць).
[Ад лац. commissio — даручэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камі́сіяж
1. Kommissión f -, -en, Áusschuss m -es, -schüsse;
эканамі́чная камі́сія Wírtschaftsausschuss m;
бюджэ́тная камі́сія Háushaltsausschuss m;
пагаджа́льная камі́сіяюрыд Schlíchtungskommission f, Vermíttlungsausschuss m;
вы́барчая камі́сія Wáhlkommission f;
манда́тная камі́сія Mandátsprüfungskommission f;
камі́сія па ахо́ве пра́цыÁrbeitsschutzkommission f;
экзаменацы́йная камі́сія Prüfungskommission f; Prüfungsausschuss m -es, -s, -schüsse;