камячы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ме́чыцца; незак.

1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі.

Папера лёгка камечыцца.

2. Збірацца ў складкі, мяцца.

|| зак. пакамячы́цца, -ме́чыцца (да 2 знач.) і скамячы́цца, -ме́чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камячы́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. каме́чыцца каме́чацца
Прошлы час
м. камячы́ўся камячы́ліся
ж. камячы́лася
н. камячы́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камячы́цца несов.

1. мя́ться;

2. страд., разг. ко́мкаться, мя́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камячы́цца, ‑мечыцца і каме́чыцца, ‑мечыцца; незак.

1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.

2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца. Крапіва.

3. Зал. да камячыць, камечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакамячы́цца гл. камячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамячы́цца гл. камячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каме́чыцца,

гл. камячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смина́ться

1. зміна́цца, мя́цца; (комкаться) скаме́чвацца, камячы́цца; см. смя́ться;

2. страд. зміна́цца, мя́цца; скаме́чвацца, камячы́цца; зло́млівацца; см. смина́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

miąć się

незак. камячыцца; камечыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

crease2 [kri:s] v.

1. рабі́ць скла́дкі; мя́цца, камя́чыцца (пра тканіну);

This material creases very easily. Гэтая тканіна вельмі мнецца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)