камяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца цвёрдым, як камень.

Соль у вільготным месцы камянее.

2. перан. Станавіцца каменным (у 2 і 3 знач.).

К. ад жаху.

Сэрца камянее.

|| зак. акамяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і скамяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камяне́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. камяне́ю камяне́ем
2-я ас. камяне́еш камяне́еце
3-я ас. камяне́е камяне́юць
Прошлы час
м. камяне́ў камяне́лі
ж. камяне́ла
н. камяне́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час камяне́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

камяне́ць несов., прям., перен. камене́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца цвёрдым, як камень. Камянела ў бочках мазь для колаў і марнеў іншы небагаты тавар. Самуйлёнак.

2. перан. Станавіцца нерухомыя, застылым; мярцвець. Камянець ад страху. □ Калі адзін на адзін з .. [дзяўчынаю] заставаўся, то ў мяне адразу аднімала язык, у сярэдзіне ўсё камянела і я маўчаў як пень. Краўчанка. Падымаліся каскі Ад страху ў тых слухачоў, Камянелі, Як маскі, Іх твары І стыла іх кроў. Куляшоў.

3. перан. Станавіцца жорсткім, бяздушным, абыякавым да ўсяго. Пяшчотнае сэрца [Машэкі] камянее ад зганьбаванага кахання. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камяне́ць

1. verstinern vi (s);

2. перан starr [lblos] wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акамяне́ць гл. камянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамяне́ць гл. камянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

окаменева́ть несов. камяне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камене́ть несов., в разн. знач. камяне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

костене́ть несов.

1. дубе́ць;

2. перен. камяне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)