камфо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камфо́рны камфо́рная камфо́рнае камфо́рныя
Р. камфо́рнага камфо́рнай
камфо́рнае
камфо́рнага камфо́рных
Д. камфо́рнаму камфо́рнай камфо́рнаму камфо́рным
В. камфо́рны (неадуш.)
камфо́рнага (адуш.)
камфо́рную камфо́рнае камфо́рныя (неадуш.)
камфо́рных (адуш.)
Т. камфо́рным камфо́рнай
камфо́рнаю
камфо́рным камфо́рнымі
М. камфо́рным камфо́рнай камфо́рным камфо́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камфо́рны камфа́рный, ка́мфорный;

~нае дрэ́ва — камфа́рное (ка́мфорное) де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камфо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камфары, уласцівы ёй. Камфорны пах. // Прыгатаваны з камфары, з камфарой. Камфорны спірт. Камфорнае масла.

•••

Камфорнае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мфара і камфо́ра, -ы, ж.

Крышталічнае, з моцным пахам рэчыва, ужыв. ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. камфо́рны, -ая, -ае і камфо́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камфо́равы, см. камфо́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камфо́равы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і камфорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

camphorated

[ˈkæmfəreɪtɪd]

adj.

прася́кнуты камфо́рай

camphorated oil — камфо́рны але́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́мфорный камфо́рны, камфо́равы;

ка́мфорное де́рево камфо́рнае (камфо́равае) дрэ́ва;

ка́мфорное ма́сло камфо́рнае ма́сла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАЗІЛІ́К

(Ocimum),

род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 60 (паводле інш. звестак да 150) відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Каля 10 відаў культывуюць як эфіраносныя і вострапрыпраўныя расліны. Найб. вядомыя базілік эўгенольны (Ocimum gratissimum), камфорны (Ocimum basilicum), свяшчэнны (Ocimum sancta). На Беларусі як вострапрыпраўную расліну зрэдку вырошчваюць базілік камфорны.

Травы, паўкусты і невысокія кусты. Лісце пераважна суцэльнае, апушанае. Кветкі па 6—10 у несапраўдных кальчаках сабраны ў канцавыя гронкападобныя суквецці; чашачка званочкавая, у зеве валасістая; венчык двухгубы, верхняя губа 4-лопасцевая. Плод — арэшак. Лек., харч., тэхн. (эфіраалейныя) і дэкар. расліны. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумернай і харч. Прам-сці.

т. 2, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спірты́

(англ. spirits, ад лац. spiritus = дыханне, дух)

арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць адну або некалькі гідраксільных груп (OH) у малекуле; выкарыстоўваюцца для вырабу алкагольных напіткаў, а таксама ў медыцыне і ў тэхнічнай прамысловасці (напр. этылавы с., метылавы с., борны с., камфорны с. і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)